Вход
Міністр ЕЭК Аляксандр Субоцін распавёў аб рэалізацыі канцэпцыі «моцны Саюз – моцны бізнес» у рэальным сектары эканомікі

Міністр ЕЭК Аляксандр Субоцін распавёў аб рэалізацыі канцэпцыі «моцны Саюз – моцны бізнес» у рэальным сектары эканомікі

02.10.2019
Стварыць неабходныя ўмовы для прамысловай кааперацыі, імпартазамяшчэння і экспарту, а таксама павышэння канкурэнтаздольнасці эканомік краін Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) у абстаноўцы неспрыяльнай знешнеэканамічнай кан'юнктуры можна толькі ў рамках збалансаванай сістэмы «моцны Саюз – моцны бізнес». Аб гэтым заявіў член Калегіі (міністр) па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) Аляксандр Субоцін на панэльнай сесіі «Экспартна-імпартныя магчымасці прамысловасці краін ЕАЭС і іх партнёраў як аснова транзітнага патэнцыялу Еўразійскага кантынента». Мерапрыемства адбылося 1 кастрычніка ў Ерэване ў рамках Міжнароднага форуму «Транзітны патэнцыял Еўразійскага кантынента».

 

У сваім выступе Аляксандр Субоцін распавёў аб асноўных накірунках працы Камісіі па развіцці рэальнага сектара эканомікі ЕАЭС у кантэксце транзітнага патэнцыялу Еўразійскага кантынента.

 

Для стварэння сістэмы «моцны Саюз – моцны бізнес» важны, перш за ўсё, стратэгічны падыход – каардынацыя транспартнай і прамысловай палітык, а таксама спалучэнне ЕАЭС з праектам «Новы шаўковы шлях». Прыкладам стратэгічнага падыходу пры рэалізацыі прамысловай палітыкі можа служыць развіццё ў краінах Саюза чорнай і каляровай металургіі, аўтапрама, сельгасмашынабудавання, лёгкай прамысловасці, вытворчасці будаўнічых матэрыялаў, чыгуначнага машынабудавання.

 

Другая важная задача – скарачэнне выдаткаў на лагістыку і пашырэнне магчымасцяў інфраструктуры падтрымкі экспарту. У перспектыве, па словах міністра, Саюзу неабходна мець уласную ўнутраную інфраструктуру выхаду на знешнія рынкі.

 

Акрамя таго, ЕАЭС ужо заключае прэферэнцыйныя пагадненні з асобнымі дзяржавамі. Урады краін Саюза працуюць над стварэннем сумесных экспартных зон у трэціх краінах.

 

«Пытанне падтрымкі экспарту нашай прадукцыі мы абмяркуем у кастрычніку ў Каіры на Міжнародным прамысловым форуме «Арабія-ЭКСПА-2019», заявіў Аляксандр Субоцін. У прыватнасці, плануецца разгледзець канкрэтныя накірункі супрацоўніцтва вытворцаў краін ЕАЭС у рамках функцыянавання Расійскай прамысловай зоны ў Егіпце».

 

Таксама міністр ЕЭК адзначыў, што для ўмацавання пазіцый прадукцыі ЕАЭС на глабальных рынках Саюзу неабходны свой буйны бізнес – Еўразійскія транснацыянальныя кампаніі. Першым крокам да іх з'яўлення стане стварэнне ў краінах ЕАЭС агульнага прававога поля.

 

«Комплексная праца па ўсіх накірунках з прыцягненнем магчымасцяў і рэсурсаў бакоў дазволіць сфарміраваць збалансаваную структуру развіцця буйнога бізнесу, прамысловасці і транспарту, што ў канчатковым выніку забяспечыць Еўразійскаму саюзу глабальную канкурэнтаздольнасць. Гэта азначае новы віток развіцця тэхналогій, дадатковы стымул для з'яўлення сучасных кампаній і стварэння новых працоўных месцаў», – падагульніў Аляксандр Субоцін.​