Такое
распараджэнне прынята 31 студзеня на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага
савета ў Алматы.
Раней у сваім Звароце
да кіраўнікоў дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза Прэзідэнт
Рэспублікі Беларусь, Старшыня Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета
Аляксандр Лукашэнка адзначаў неабходнасць «засяродзіць сумесныя намаганні на
поўнай ліквідацыі бар'ераў, максімальным скарачэнні выключэнняў і абмежаванняў
на рынках ЕАЭС, прадухіленні магчымасці ўзнікнення новых відаў перашкод для
стварэння свабоднага канкурэнтнага асяроддзя».
З 2016 года Камісія
сумесна з дзяржавамі ЕАЭС кваліфікавала 59 гандлёвых бар'ераў, 43 з іх краіны
Саюза ліквідавалі. Бар'еры, якія не адпавядаюць праву Саюза, падлягаюць неадкладнай
ліквідацыі. Паводле экспертных ацэнак, станоўчы эфект для бізнесу ад
ліквідаваных бар'ераў складае каля 250 млн дол. ЗША.
Выключэнні і
абмежаванні ліквідуюцца пасля прыняцця планаў мерапрыемстваў («дарожных карт»),
актаў Саюза, міжнародных дагавораў і пагадненняў. З 2016 года ў ЕАЭС было
ліквідавана восем абмежаванняў з 45, а таксама пяць выключэнняў з 19. Неабходнасць
іх ліквідацыі была вызначана дзяржавамі Саюза. Стратэгічныя напрамкі далейшай
інтэграцыі да 2025 года, якія зараз распрацоўваюцца Камісіяй сумесна з краінамі
ЕАЭС, змяшчаюць мерапрыемствы і дзеянні, якія дазволяць ліквідаваць яшчэ 11
абмежаванняў і адно выключэнне.