Вход
Вынікі ВЕЭС: падпісана Пагадненне аб свабодным гандлі з Сінгапурам, зацверджана Канцэпцыя фарміравання агульнага фінансавага рынку, прыняты дакументы ў сферы транспарціроўкі і пастаўкі газу

Вынікі ВЕЭС: падпісана Пагадненне аб свабодным гандлі з Сінгапурам, зацверджана Канцэпцыя фарміравання агульнага фінансавага рынку, прыняты дакументы ў сферы транспарціроўкі і пастаўкі газу

01.10.2019

На пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета (ВЕЭС), якое адбылося 1 кастрычніка ў Ерэване (Арменія), прыняты важныя рашэнні ў сферах інтэграцыі, міжнароднай дзейнасці, фінансавай палітыкі, мытнага рэгулявання, энергетыкі і шэрагу іншых.

 

Члены ВЕЭС зацвердзілі Канцэпцыю фарміравання агульнага фінансавага рынку Еўразійскага эканамічнага саюза. Урадам і нацыянальным (цэнтральным) банкам дзяржаў-членаў даручана забяспечыць рэалізацыю дакумента. Канцэпцыя распрацавана нацыянальнымі (цэнтральнымі) банкамі і міністэрствамі фінансава-эканамічнага блока краін Саюза сумесна з Еўразійскай эканамічнай камісіяй. Канцэпцыя сістэматызавала працу па падрыхтоўцы праектаў міжнародных пагадненняў, якія рэгулююць агульны фінансавы рынак ЕАЭС. У ёй вызначаны накірункі стварэння інфраструктуры агульнага фінансавага рынку, этапнасць рэалізацыі ключавых напрамкаў фарміравання і развіцця агульнага фінансавага рынку Саюза.

 

Члены Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ўхвалілі асноўныя накірункі міжнароднай дзейнасці Еўразійскага эканамічнага саюза на 2020 год.

 

У дакуменце прадстаўлены ўжо створаныя механізмы супрацоўніцтва з трэцімі краінамі, рэгіянальнымі інтэграцыйнымі аб'яднаннямі і міжнароднымі арганізацыямі, а таксама вызначаны патэнцыйна перспектыўныя партнёры, да паглыблення сувязяў з якімі імкнецца Саюз.

 

Сярод прыярытэтных накірункаў – паглыбленне супрацоўніцтва з дзяржавамі-ўдзельніцамі СНД, выбудоўванне сістэмнага дыялогу з Еўрапейскім саюзам, ШАС, АСЕАН, АЦЭС. Іншым важным трэкам у 2020 годзе для ЕАЭС будзе развіццё супрацоўніцтва з трэцімі краінамі, рэгіянальнымі інтэграцыйнымі аб'яднаннямі і міжнароднымі арганізацыямі, узаемадзеянне з якімі ўяўляе узаемную эканамічную зацікаўленасць. Пашырэнне прысутнасці экспарцёраў дзяржаў-членаў на рынках трэціх краін, дзе тавары і паслугі дзяржаў Саюза недастаткова прадстаўлены, – яшчэ адна мэта міжнароднай дзейнасці ЕАЭС на наступны год.

Дзякуючы развіццю гэтых накірункаў Еўразійскі эканамічны саюз павінен стаць адным з найбольш значных цэнтраў развіцця сучаснага свету, адкрытага для супрацоўніцтва як паміж дзяржавамі-членамі, так і з замежнымі партнёрамі. Рэалізацыя гэтых ключавых вектараў будзе спрыяць пашырэнню геаграфіі і аб'ёмаў экспарту, уключэнню суб'ектаў гаспадарання дзяржаў-членаў у міжнародныя вытворчыя ланцужкі, стварэнню новых кааперацыйных сувязяў, прыцягненню замежных інвестыцый і тэхналогій. Такім чынам, будзе развівацца ідэя «інтэграцыі інтэграцый» і фарміравацца Вялікае еўразійскае партнёрства. У мэтах далейшага развіцця эканамічнага супрацоўніцтва дзяржаў-членаў, фарміравання кааперацыйных сувязяў паміж гаспадарчымі суб'ектамі і дасягнення сінергетычнага эфекту ад аб'яднання інвестыцыйнага і інавацыйнага патэнцыялаў краін Саюза члены ВЕЭС прынялі рашэнне пераўтварыць форум «Еўразійскі тыдзень» у Еўразійскі эканамічны форум.

Мерапрыемства, прымеркаванае да чарговага пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, будзе штогод праводзіцца ў дзяржаве, якая цяпер старшынствуе ў органах ЕАЭС. Удзельнікамі форуму павінны стаць прадстаўнікі замежных дзяржаў, міжнародных арганізацый, дзелавых колаў, навуковых і грамадскіх арганізацый.

Падчас пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета падпісаны Пратакол, які прадугледжвае ўнясенне змяненняў у Дагавор аб Саюзе.

У адпаведнасці з прынятымі змяненнямі ўсталявана магчымасць заліку авансавых плацяжоў у кошт выплаты ўвазных мытных пошлін, а таксама спецыяльных, антыдэмпінгавых і кампенсацыйных пошлін. Раней было немагчыма выкарыстоўваць для выплаты гэтых плацяжоў грашовыя сродкі, унесеныя ўдзельнікам знешнеэканамічнай дзейнасці ў выглядзе авансавага плацяжу. Пасля ўступлення ў сілу гэтых змяненняў у Дагавор аб Саюзе можна будзе спісваць усе віды мытных і іншых плацяжоў з авансавых плацяжоў. Мяркуецца, што гэтыя папраўкі дазволяць мінімізаваць выдаткі ўдзельнікаў ЗЭД і спрасціць адміністраванне ўвазных мытных пошлін і іншых плацяжоў. Змяненні ўступяць у сілу пасля выканання ўсімі краінамі Саюза ўнутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення пратакола ў сілу.

Вышэйшы Еўразійскі эканамічны савет унёс змяненні ў Рэгламент работы ЕЭК.

Гэта выклікана тым, што ў Камісіі з'явіліся новыя паўнамоцтвы ў сувязі з падпісаннем прэзідэнтамі краін Саюза ў маі бягучага года Пагаднення аб механізме нагляду за таварамі, увезенымі на мытную тэрыторыю ЕАЭС. У адпаведнасці са змяненнямі рашэнні па шэрагу пытанняў будзе прымаць Савет ЕЭК. Сярод іх – зацвярджэнне пераліку тавараў, за якімі будзе ажыццяўляцца нагляд; вызначэнне выпадкаў, калі нагляд за таварамі не ажыццяўляецца; вызначэнне тэрмінаў уключэння звестак аб таварах у нацыянальныя сістэмы нагляду, а таксама тэрмінаў захоўвання ў сістэмах такіх звестак. Акрамя таго, Савет ЕЭК будзе вызначаць выпадкі, калі асобы, якiя ажыццяўляюць абарачэнне тавараў, не абавязаны афармляць таварасуправаджальныя дакументы ў электронным выглядзе; усталёўваць тэрміны і ўмовы рэалізацыі пілотнага праекта па ўкараненні механізму нагляду і г.д. Разгляд часткі пытанняў, звязаных з рэалізацыяй пагаднення, ускладзены на Калегію ЕЭК. Нагадаем, што Пагадненне аб механізме нагляду за таварамі, увезенымі на мытную тэрыторыю ЕАЭС, вызначае парадак функцыянавання гэтага механізму. У яго аснове – дакументальны ўлік тавараў шляхам стварэння ў кожнай з краін Саюза інфармацыйнай сістэмы, якая будзе акумуляваць неабходныя для нагляду звесткі з таварасуправаджальных дакументаў.

Члены ВЕЭС ухвалілі праект распараджэння «Аб гарманізацыі заканадаўства дзяржаў-членаў ЕАЭС у сферы транспарціроўкі і пастаўкі газу паміж дзяржавамі-членамі».

Праграмай фарміравання і планам мерапрыемстваў па фарміраванні агульнага рынку газу Еўразійскага эканамічнага саюза, зацверджанымі рашэннем ВЕЭС у снежні 2018 года, прадугледжаны падрыхтоўка у 2019 годзе пераліку нарматыўных прававых актаў дзяржаў-членаў у гэтай сферы, якія падлягаюць гарманізацыі, і вызначэнне, уласна, прынцыпаў гарманізацыі. Распараджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета прадугледжвае пры неабходнасці і па меры распрацоўкі актаў, якія датычацца фарміравання агульнага рынку газу Саюза, на падставе прапаноў дзяржаў-членаў падрыхтоўку пераліку нацыянальных нарматыўных прававых актаў у сферы транспарціроўкі і пастаўкі газу паміж краінамі ЕАЭС, якія падлягаюць гарманізацыі. Таксама дакумент вызначыў прынцыпы гарманізацыі заканадаўства дзяржаў-членаў у гэтай сферы.

Новай асобай у складзе Калегіі Камісіі стане Сяргей Глаз’еў (Расія), які прызначаны на пасаду міністра па інтэграцыі і макраэканоміцы замест Таццяны Валавой (Расія). Раней Сяргей Глаз’еў займаў пасаду саветніка Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі.

Наступнае пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета адбудзецца ў снежні ў Санкт-Пецярбургу.