Вход
Намеснікам дырэктара дэпартамента развіцця інтэграцыі ЕЭК прызначана Алена Данілава

Намеснікам дырэктара дэпартамента развіцця інтэграцыі ЕЭК прызначана Алена Данілава

IMG_3796.jpg
01.06.2020

Алена Ўладзіміраўна Данілава нарадзілася 25 мая 1963 года. Скончыла эканамічны факультэт і аспірантуру Маскоўскага дзяржаўнага універсітэта імя М.В. Ламаносава. Кандыдат эканамічных навук. Свабодна валодае англійскай, французскай і польскай мовамі, ведае нямецкую і іспанскую.

З 1991 года працавала ў сістэме Міністэрства знешніх эканамічных сувязяў, у Дзяржаўным камітэце Расійскай Федэрацыі па антыманапольнай палітыцы. З 2002 па 2020 гады працавала на кіруючых пасадах у Міністэрстве эканамічнага развіцця Расійскай Федэрацыі. Адказвала за пытанні гандлёвай палітыкі, далучэння Расіі да СГА, распрацоўкі стратэгічных дакументаў у сферы знешнеэканамічнай дзейнасці, развіцця сістэмы гандлёвых прадстаўніцтваў РФ за мяжой, двухбаковага супрацоўніцтва з замежнымі краінамі і ЕС, узаемадзеяння з міжнароднымі арганізацыямі, развіцця еўразійскай інтэграцыі.

Са студзеня 2020 года перайшла на працу ў Еўразійскую эканамічную камісію. Да прызначэння намеснікам дырэктара дэпартамента развіцця інтэграцыі займала пасаду саветніка міністра па інтэграцыі і макраэканоміцы.

Мае дзяржаўныя і ўрадавыя ўзнагароды Расійскай Федэрацыі і Французскай Рэспублікі.​