Вход
ЕАЭС узмоцніць работу па развіцці эканамічнага супрацоўніцтва з трэцімі краінамі

ЕАЭС узмоцніць работу па развіцці эканамічнага супрацоўніцтва з трэцімі краінамі

31.05.2016

На пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета (ВЕЭС), які адбыўся 31 мая ў Астане, Кіраўнікі дзяржаў-членаў абмеркавалі найбольш актуальныя пытанні і перспектывы развіцця Саюза.

Па выніках пасяджэння ВЕЭС Старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Тыгран Саркісян зрабіў шэраг заяваў для СМІ.

Прадстаўнік Камісіі павіншаваў грамадзян ЕАЭС з двухгоддзем падпісання Дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе (Дагавор аб ЕАЭС быў падпісаны 29 мая 2014 года). Тыгран Саркісян канстатаваў: «За гэтыя два гады мы зрабілі істотныя крокі наперад у пабудове адзінай эканамічнай прасторы. Перакананы, што наперадзе ў нас – вялікая дарога. Будзем сумесна рухацца наперад па шляху паглыблення еўразійскай інтэграцыі».

Старшыня Калегіі ЕЭК адзначыў, што ў адпаведнасці з ініцыятывай Прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева – старшыні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў 2016 годзе, паглыбленне эканамічных адносін з трэцімі краінамі і інтэграцыйнымі аб'яднаннямі з'яўляецца прыярытэтам работы ЕЭК. «І ў гэтым кантэксце характэрна, што сёння ў нас на парадку было вельмі шмат пытанняў, звязаных менавіта з выбудоўваннем адносін з трэцімі краінамі і інтэграцыйнымі аб'яднаннямі»,падкрэсліў Тыгран Саркісян.

У прыватнасці, Прэзідэнты разгледзелі падыходы да развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з Кітайскай Народнай Рэспублікай. «Гэта партнёрства мае прынцыповае значэнне для нашых краін, ЕЭК пачне перамоўны працэс. Мы будзем выбудоўваць гэтыя адносіны з улікам інтарэсаў гаспадарчых суб'ектаў дзяржаў-членаў. Перыядычна будуць праводзіцца кансультацыі, і мы з нашага боку прымем неабходныя крокі для таго, каб кітайскі рынак адкрыўся для нашых прадпрыемстваў»,паведаміў Тыгран Саркісян.

Прэзідэнты краін Саюза прынялі рашэнні, неабходныя для ўваходжання ў сілу і імплементацыі Пагаднення аб свабодным гандлі паміж Еўразійскім эканамічным саюзам, яго дзяржавамі-членамі і Сацыялістычнай Рэспублікай В'етнам ад 29 мая 2015 года. «Цяпер выкананы ўсе неабходныя крокі, каб дагавор набыў сілу,рэзюмаваў Тыгран Саркісян.Шэраг краін АСЕАН выявіў жаданне наладзіць непасрэдныя кантакты з ЕЭК і таксама праяўляе цікавасць да ўстанаўлення гандлёва-эканамічных адносін з намі».

Паводле слоў старшыні Калегіі ЕЭК, таксама былі абмеркаваны пытанні супрацоўніцтва Еўразійскага эканамічнага саюза з Каралеўствам Камбоджа. Ён нагадаў аб нядаўнім падпісанні ЕЭК Мемарандумаў аб супрацоўніцтве з Камбоджай і Сінгапурам. Будуць створаны рабочыя групы, якія пасля вывучэння патэнцыялу эканамічнага ўзаемадзеяння з гэтымі краінамі прапануюць шляхі выбудоўвання гандлёва-эканамічных адносін з імі.

Старшыня Калегіі ЕЭК паведаміў, што члены ВЕЭС абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва з Еўрапейскім саюзам; быў выказаны шэраг прапаноў, як рухацца наперад.

Кіраўнікі дзяржаў таксама прынялі рашэнне аб пачатку перамоваў з Рэспублікай Сербія аб уніфікацыі Еўразійскім эканамічным саюзам і яго дзяржавамі-членамі гандлёвага рэжыму з гэтай краінай.

Кіраўнікі дзяржаў ЕАЭС зацвердзілі Канцэпцыю фармавання агульных рынкаў нафты і нафтапрадуктаў Саюза. У адпаведнасці з Канцэпцыяй энэргетычныя кампаніі саюзных краін атрымаюць недыскрымінацыйны доступ да нафтавай інфраструктуры партнёраў, змогуць закупляць нафту і нафтапрадукты без колькасных абмежаванняў па рынкавай цане без экспартных пошлін, якая будзе фармавацца ў тым ліку на біржавых таргах.

Таксама зацверджана Канцэпцыя фармавання агульнага рынку газу Еўразійскага эканамічнага саюза. Згодна з Канцэпцыяй, Бакі выйдуць на паўнавартаснае функцыянаванне агульнага рынку з вольнымі пастаўкамі газу паміж яго ўдзельнікамі па рынкавых цэнах.

Старшыня Калегіі ЕЭК адзначыў, што ў наступным годзе будзе распрацавана і прадстаўлена на зацвярджэнне Прэзідэнтаў праграма рэалізацыі Канцэпцыі фармавання агульных рынкаў нафты і нафтапрадуктаў Саюза. «А ў далейшым будзе падрыхтаваны адпаведны дагавор, пасля прыняцця якога ў 2025 годзе ў нас будзе адзіны энэргетычны рынак. У гэтай жа логіцы выбудавана Канцэпцыя фармавання агульнага рынку газу ЕАЭС. І гэты рынак на тых жа прынцыпах будзе сфармаваны да 2025 года»,паведаміў Старшыня Калегіі ЕЭК.

Прэзідэнты краін ЕАЭС зацвердзілі Асноўныя арыенціры макраэканамічнай палітыкі дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза на 2016-2017 гады.

Дакумент вызначае найбольш важныя каротка- і сярэднетэрміновыя задачы, якія стаяць перад эканомікамі дзяржаў-членаў і змяшчае рэкамендацыі па іх вырашэнні. Рэалізацыя Асноўных арыенціраў будзе садзейнічаць пераадоленню дзяржавамі ЕАЭС наяўнай негатыўнай эканамічнай сітуацыі, павышэнню макраэканамічнай устойлівасці і аднаўленню эканамічнага росту.

Інфармуючы аб зацвярджэнні Прэзідэнтамі Асноўных арыенціраў макраэканамічнай палітыкі дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза на 2016-2017 гады, Тыгран Саркісян адзначыў, што дакумент з'яўляецца антыкрызісным. «Згодна з дасягнутымі дамоўленасцямі, маніторынг мер, якія рэалізуюцца дзяржавамі-членамі Саюза, будзе прыняты ў якасці арыенціраў, і гэты маніторынг будзе ажыццяўляцца сістэматычна. Ён дазваляе нам выяўляць тыя сумесныя мерапрыемствы, якія мы павінны рэалізаваць, каб асноўныя прынцыпы, закладзеныя ў нашым саюзным дагаворы, былі рэалізаваны»,паведаміў Тыгран Саркісян.

На пасяджэнні ВЕЭС прынята рашэнне аб стварэнні дапаможнага органа Еўразійскага эканамічнага саюза – Савета кіраўнікоў упаўнаважаных органаў у галіне санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва дзяржаў-членаў ЕАЭС. Савет пакліканы аказваць усебаковае садзейнічанне краінам Саюза ў рэалізацыі ў гэтай сферы ўзгодненай або скаардынаванай палітыкі, каардынаваць узаемадзеянне ўпаўнаважаных органаў.

Кіраўнікі дзяржаў прынялі рашэнне аб правядзенні чарговага пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў Маскве сёлета ў снежні.