Вход
Міністр ЕЭК Таццяна Валавая: “Спяшацца з валютнай інтэграцыяй ня варта”

Міністр ЕЭК Таццяна Валавая: “Спяшацца з валютнай інтэграцыяй ня варта”

25.05.2015

22 траўня ў Астане падчас VIII Астанінскага эканамічнага форуму адбылася двухбаковая сустрэча Члена Калегіі (Міністра) па асноўных напрамках інтэграцыі і макраэканоміцы Еўразійскай эканамічнай камісіі Таццяны Валавой з выканаўчым дырэктарам Абноўленага Брэтан-Вудскага Камітэта Маркам Узанам.

Міністр ЕЭК, якая з'яўляецца экспертам у галіне валютна-фінансавай інтэграцыі Еўрапейскага саюза, выказала свой погляд на ход развіцця інтэграцыйных працэсаў у сусветнай эканоміцы, на праблемы, з якімі сутыкаюцца краіны еўразоны на цяперашні момант, а таксама расказала аб тэндэнцыях і дасягненнях лібералізацыі фінансавых рынкаў у рамках Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС).

Перад еўрапейцамі ў свой час стаяў выбар – спачатку стварыць эканамічны саюз, а потым валютнае аб'яднаньне ці наадварот, – нагадала Таццяна Валавая. Гісторыя паказала, што спяшацца з валютнай інтэграцыяй ня варта, прыкладам чаму служаць праблемы, з якімі цяпер сутыкаюцца краіны еўразоны. У рамках еўразійскай інтэграцыі мы цалкам выразна разумеем, што спачатку неабходна стварыць адпаведныя эканамічныя перадумовы і заснаваць адзіны рынак, які б паўнавартасна функцыянаваў, а потым ужо можна весці гаворку аб стварэнні валютнага саюза ў рамках ЕАЭС.

Марк Узан пагадзіўся з пазіцыяй Міністра ЕЭК аб важнасці правядзення ўзгодненай макраэканамічнай палітыкі, а таксама наяўнасці канвергенцыі макраэканамічных паказчыкаў у якасці базавых умоваў для паспяховай лібералізацыі фінансавых рынкаў і валютнай інтэграцыі ў рамках рэгіянальных інтэграцыйных блокаў. Таксама ён расказаў аб экспертна-аналітычнай працы, якая вядзецца ў рамках Абноўленага Брэтан-Вудскага Камітэта.

У завяршэнні перамоваў Марк Узан запрасіў Таццяну Валавую ўзяць удзел у штогадовай сустрэчы Групы Сусветнага банка і Міжнароднага валютнага фонду, якая будзе праходзіць у кастрычніку гэтага года ў Перу, і расказаць ўдзельнікам мерапрыемства пра ход развіцця еўразійскай інтэграцыі.

Даведка:

Абноўлены Брэтан-Вудскі камітэт – шырокая пляцоўка па абмене інфармацыяй, экспертнымі ацэнкамі і меркаваннямі на прадмет рэфармавання сучаснай сусветнай фінансавай архітэктуры і Брэтан-Вудскіх інстытутаў (Сусветнага банка і МВФ).