Вход
Міністр ЕЭК Сяргей Сідорскі «Імпартразамяшчэнне і вытворчасць канкурэнтаздольнай прадукцыі з'яўляюцца аднымі з ключавых задач у сферы АПК»

Міністр ЕЭК Сяргей Сідорскі «Імпартразамяшчэнне і вытворчасць канкурэнтаздольнай прадукцыі з'яўляюцца аднымі з ключавых задач у сферы АПК»

01.04.2016

31 сакавіка ў Бішкеку Член Калегіі (Міністр) па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе Еўразійскай эканамічнай камісіі Сяргей Сідорскі і Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота прынялі ўдзел у сумесным пасяджэнні калегій Міністэрства сельскай гаспадаркі Расійскай Федэрацыі і Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.  На сумеснай калегіі былі разгледжаны вынікі работы і развіцця супрацоўніцтва паміж Расіяй і Беларуссю ў галіне аграпрамысловага комплексу ў 2015 годзе і абмеркаваны пытанні далейшага ўзаемадзеяння ў сферы АПК.

Выступаючы на пасяджэнні, Міністр ЕЭК адзначыў істотны ўклад Беларусі і Расіі ў развіццё аграпрамысловага комплексу ЕАЭС.  «Лічу гэта добрым прыкладам для актывізацыі ўзаемадзеяння краін па пытаннях павышэння ўстойлівасці і канкурэнтаздольнасці аграрнай вытворчасці.  Менавіта на гэта накіравана ўзгодненая аграпрамысловая палітыка, якая рэалізуецца краінамі Еўразійскага саюза», – падкрэсліў Сяргей Сідорскі.

Удзельнікі Калегіі былі праінфармаваны аб рабоце па фармаванні прагнозу развіцця аграпрамысловага комплексу краін ЕАЭС, прагнозаў попыту і прапановы па асноўных відах сельскагаспадарчай прадукцыі і харчавання, якая праводзіцца Камісіяй.  А таксама па стварэнні адзіных рынкаў насення і племянной прадукцыі, тэхплатформаў у сферах біятэхналогій, харчовай і перапрацоўчай прамысловасці, падрыхтоўцы прапаноў па паглыбленні інтэграцыйнага ўзаемадзеяння ў сферы аквакультуры і меліярацыі. 

Закранаючы пытанні ўзаемадапаўняльнасці інтэграцыйных працэсаў на еўразійскай прасторы, Міністр ЕЭК прапанаваў больш эфектыўна выкарыстоўваць напрацоўкі Камісіі.  «Фармаванне прагнозаў попыту і прапановы дзяржаў ЕАЭС па асноўных відах сельскагаспадарчай прадукцыі і харчавання дазваляе аптымізаваць аб'ёмы вытворчасці і спажывання канкурэнтаздольнай прадукцыі на ўнутраным рынку Саюза. Важна, што інструмент прагназавання дазваляе не толькі паглыбіць працэсы інтэграцыі, ацэньваць экспартныя магчымасці дзяржаў-членаў, стан харчовай самазабяспечанасці, але і вызначаць нішы для імпартазамяшчэння і выходзіць на рэальныя праграмы па імпартазамяшчэнні», –  адзначыў Сяргей Сідорскі.

Даведка

Сумесныя пасяджэнні калегій Міністэрства сельскай гаспадаркі Расійскай Федэрацыі і Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь праводзяцца на рэгулярнай аснове адзін раз на год.