Вход
Міністр ЕЭК Даніл Ібраеў: «Камісія стварае ўмовы для эфектыўнага развіцця эканомік дзяржаў Саюза»

Міністр ЕЭК Даніл Ібраеў: «Камісія стварае ўмовы для эфектыўнага развіцця эканомік дзяржаў Саюза»

01.04.2016

1 красавіка ў Бішкеку Член Калегіі (Міністр) па энэргетыцы і інфраструктуры Еўразійскай эканамічнай камісіі Даніл Ібраеў падчас адкрытай лекцыі ў Амерыканскім універсітэце ў Цэнтральнай Азіі расказаў аб перспектывах развіцця Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) ва ўмовах глабалізацыі і перавагах Кыргызстана ад уваходжання ў ЕАЭС. 

Даніл Ібраеў, у прыватнасці, падкрэсліў: «Адным са станоўчых фактараў для грамадзян і бізнесу Кыргызстана з'яўляецца зняцце мытнага кантролю на мяжы з Казахстанам. Гэта спрасціла і паскорыла працэс праходжання мяжы. Важным таксама з'яўляецца далучэнне Рэспублікі да адзінага рынку паслуг, які функцыянуе ў 43 сектарах ў рамках Саюза з 1 студзеня 2015 года, а таксама перавагі, якія атрымалі грамадзяне Кыргызстана ад лібералізацыі міграцыйнай палітыкі».

Падчас лекцыі Міністр ЕЭК праінфармаваў студэнтаў, выкладчыкаў і прадстаўнікоў бізнес-асацыяцый Кыргызстана аб дзейнасці Камісіі, функцыянаванні і задачах Саюза. Як адзначыў Даніл Ібраеў, «Еўразійскі эканамічны саюз разгортвае работу па наладжванні сувязей з іншымі інтэграцыйнымі блокамі і вядучымі эканамічнымі дзяржавамі». Краінамі Саюза падтрымана, напрыклад, ініцыятыва Кітая па стварэнні «Эканамічнага поясу Шаўковага шляху». У гэтай сувязі Міністр ЕЭК адзначыў: «Курс на спалучэнне двух праектаў – новае сведчанне таго, што дзяржавы ЕАЭС і КНР імкнуцца да стварэння гарманічнай агульнай прасторы ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Гэта дазволіць больш поўна раскрыць транзітны патэнцыял краін Саюза, у тым ліку Кыргызстана – найбліжэйшага суседа Кітая, стварыць надзейны сухапутны мост паміж Азіяй і Еўропай, прыцягнуць у Кыргызстан і іншыя краіны Саюза дадатковыя інвестыцыі для будаўніцтва новых і мадэрнізацыі існых аўтамабільных і чыгуначных дарог».

Па словах Даніла Ібраева, асноўны ўпор Камісія робіць на рэалізацыі мэтаў ЕАЭС:«стварэнні ўмоў для эфектыўнага развіцця эканомік дзяржаў-членаў, фармаванні адзінага рынку тавараў, паслуг, капіталаў, працоўных рэсурсаў, забеспячэнні ўстойлівага развіцця дзелавой актыўнасці і добрасумленнай канкурэнцыі». Пры гэтым дзяржавы-члены закладваюць ў паняцце «ўстойлівае развіццё» у тым ліку ідэю фармавання агульных рынкаў энэргарэсурсаў і паглыбленне інтэграцыі ў частцы транспарту і інфраструктуры.