Вход
Адбыліся кансультацыі прадстаўнікоў Дэпартамента тэхнічнага рэгулявання і акрэдытацыі ЕЭК і Міністэрства эканомікі Кыргызскай Рэспублікі

Адбыліся кансультацыі прадстаўнікоў Дэпартамента тэхнічнага рэгулявання і акрэдытацыі ЕЭК і Міністэрства эканомікі Кыргызскай Рэспублікі

01.04.2013
У г. Бішкеку (Кыргызская Рэспубліка) у рамках работы па далучэнні Кыргызскай Рэспублікі да Мытнага саюза адбыліся экспертныя кансультацыі па пытаннях тэхнічнага рэгулявання, у якіх прыняла ўдзел дэлегацыя Дэпартамента тэхнічнага рэгулявання і акрэдытацыі Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) пад кіраўніцтвам дырэктара Дэпартамента Васіля Байцова.

У кансультацыях удзельнічалі прадстаўнікі Міністэрства эканомікі Кыргызскай Рэспублікі, Цэнтра стандартызацыі і метралогіі пры Міністэрстве эканомікі Кыргызскай Рэспублікі, Бішкекскага цэнтра выпрабаванняў і сертыфікацыі, Кыргызскага цэнтра акрэдытацыі, а таксама прадстаўнікі органаў па сертыфікацыі і выпрабавальных лабараторый.

Падчас кансультацый В. Байцоў падкрэсліў: «Далучэнне да дагаворна-прававой базы Мытнага саюза ў сферы тэхнічнага рэгулявання з'яўляецца важнай часткай нашай працы з пункту гледжання інтэграцыі. Зняцце тэхнічных бар'ераў у гандлі ў перспектыве будзе спрыяць росту таваразвароту паміж Мытным саюзам і Кыргызскай Рэспублікай».

Прадстаўнікі Дэпартамента тэхнічнага рэгулявання і акрэдытацыі ЕЭК адказалі на пытанні кыргызскага Боку, якія датычацца механізмаў далучэння да дагаворна-прававой базы Мытнага саюза ў сферы тэхнічнага рэгулявання, прымянення тэхнічных рэгламентаў МС у дзяржавах-членах Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы і інш. Абмеркаваны шэраг прапаноў па ўключэнні ў праект Дарожнай карты канкрэтных мерапрыемстваў, звязаных з далучэннем Кыргызскай Рэспублікі да дагаворна-прававой базы Мытнага саюза. Запланавана прыступіць да іх рэалізацыі ў магчыма кароткія тэрміны.

Акрамя таго, прадстаўнікі Дэпартамента ЕЭК азнаёміліся з дзейнасцю органаў па сертыфікацыі і выпрабавальных лабараторый, у тым ліку Цэнтра мікрабіялагічных і малекулярна-генетычных даследаванняў Дэпартамента прафілактыкі захворванняў і экспертызы Міністэрства аховы здароўя Кыргызскай Рэспублікі, Выпрабавальнай лабараторыі тавараў народнага спажывання, тары і ўпакоўкі, Лабараторыі выпрабаванняў прадукцыі машынабудаўнічага комплексу і мэблі і інш.
Па выніках экспертных кансультацый запланаваны таксама мерапрыемствы па інфармаванні бізнэс-супольнасці Кыргызскай Рэспублікі па пытаннях прымянення тэхнічных рэгламентаў МС.