Вход
Прадстаўнікі ЕЭК прынялі ўдзел у міжнароднай канферэнцыі «Кыргызстан на шляху да еўразійскай інтэграцыі»

Прадстаўнікі ЕЭК прынялі ўдзел у міжнароднай канферэнцыі «Кыргызстан на шляху да еўразійскай інтэграцыі»

01.04.2013
29 сакавіка ў г. Бішкеку прадстаўнікі Дэпартамента тэхнічнага рэгулявання і акрэдытацыі Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) прынялі ўдзел у міжнароднай канферэнцыі «Кыргызстан на шляху да еўразійскай інтэграцыі». Мерапрыемства прайшло пад эгідай Прэзідэнта Кыргызскай Рэспублікі Алмазбека Атамбаева і Асацыяцыі «Кыргызска-Расійскі Эканамічны Савет».

У рамках мерапрыемства дырэктар Дэпартамента тэхнічнага рэгулявання і акрэдытацыі ЕЭК Васіль Байцоў удзельнічаў у працы секцыі № 2 «Перспектывы і рызыкі для сельскай гаспадаркі і харчовай прамысловасці», а намеснік дырэктара Дэпартамента Арына Молакава – секцыі № 3 «Перспектывы і рызыкі для лёгкай прамысловасці».

Падчас канферэнцыі асаблівая ўвага была нададзена фармаванню дыялогу паміж Бакамі перамоўнага працэсу па вызначэнні збалансаванага сцэнара ўступлення Кыргызстана ў Мытны саюз, заснаванага на аналізе меркаванага эфекту і падрыхтоўкі рэкамендацый, у разрэзе галін і па эканоміцы ў цэлым.