Вход
Прадстаўнікі ЕЭК прынялі ўдзел у Форуме «Кваліфікаваны інвестар-2013»

Прадстаўнікі ЕЭК прынялі ўдзел у Форуме «Кваліфікаваны інвестар-2013»

01.04.2013
28 сакавіка ў Маскве адбыўся VII штогадовы форум «Кваліфікаваны інвестар-2013». У ім прынялі ўдзел Дырэктар дэпартамента фінансавай палітыкі ЕЭК Бембя Хулхачыеў, а таксама іншыя прадстаўнікі Еўразійскай эканамічнай камісіі, спецыялісты ФСФР Расіі, Міністэрства эканамічнага развіцця РФ, прадстаўнікі экспертнай супольнасці, навуковых колаў.
Удзельнікі Форуму абмяняліся думкамі па актуальных пытаннях развіцця фінансавага рынку. На пляцоўцы былі абмеркаваныя ключавыя навацыі ў рэгуляванні фінансавага рынку, планы па стварэнні мегарэгулятара ў Расіі, перспектывы развіцця страхавога і пенсіённага рынкаў, сучасныя тэндэнцыі развіцця давернага кіравання актывамі.
Бембя Хулхачыеў распавёў аб працы ЕЭК па фармаванні інтэграванага фінансавага рынку Беларусі, Казахстана і Расіі. Асаблівая ўвага ў выступе была нададзена ролі Камісіі ў пытаннях узгаднення і гарманізацыі заканадаўства, якое рэгулюе фінансавы рынак, планам стварэння наднацыянальнага рэгулятара на інтэграваным фінансавым рынку, а таксама ўплыву інтэграцыйных працэсаў на эканамічнае развіццё дзяржаў-членаў Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы.
 

У рамках тэматычнай секцыі «Актуальныя інвестыцыйныя стратэгіі для кваліфікаваных інвестараў» начальнік аддзела фінансавых рынкаў Амірбек Санкубаеў выступіў з дакладам «Перспектывы развіцця інтэграванага фінансавага рынку ў межах АЭП».