Вход
Міністр ЕЭК па асноўных напрамках інтэграцыі і макраэканоміцы Таццяна Валавая сустрэлася з Дырэктарам Рэгіянальнага бюро краін Еўропы і СНД ПРААН Джыхан Султаноглу

Міністр ЕЭК па асноўных напрамках інтэграцыі і макраэканоміцы Таццяна Валавая сустрэлася з Дырэктарам Рэгіянальнага бюро краін Еўропы і СНД ПРААН Джыхан Султаноглу

01.03.2013
28 лютага ў Маскве адбылася сустрэча Члена Калегіі (Міністра) Еўразійскай эканамічнай камісіі па асноўных напрамках інтэграцыі і макраэканоміцы Таццяны Валавой з Дырэктарам Рэгіянальнага бюро краін Еўропы і СНД Праграмы развіцця ААН (ПРААН) Джыхан Султаноглу. Падчас сустрэчы абмяркоўваліся шляхі магчымага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ЕЭК і ПРААН.

У прыватнасці, Таццяна Валавая выступіла з прапановай аб падтрымцы праектаў Праграмы развіцця ААН на тэрыторыі Рэспублікі Кыргызстан і Рэспублікі Таджыкістан, якія былі б накіраваныя на садзейнічанне падрыхтоўцы гэтых краін да ўступлення ў Мытны саюз.

Магчымым напрамкам супрацоўніцтва, на думку Члена Калегіі ЕЭК, з'яўляецца сумесная падрыхтоўка аналітычных матэрыялаў у сферы развіцця чалавечага патэнцыялу, а таксама ўстойлівага эканамічнага развіцця дзяржаў-членаў МС і АЭП з улікам уплыву інтэграцыйных працэсаў.

Бакі абмеркавалі магчымасць падпісання Мемарандума аб узаемаразуменні і супрацоўніцтве паміж ЕЭК і ПРААН, у рамках якога магла б ажыццяўляцца сумесная праца па ўзгодненых напрамках у сферах, якія выклікаюць узаемную цікавасць.

Даведачная інфармацыя:
Праграма развіцця ААН з'яўляецца глабальнай сеткай ААН у сферы развiцця і садзейнічае пазітыўным зменам у жыцці людзей шляхам прадастаўлення краінам-удзельніцам доступу да крыніц ведаў, вопыту і рэсурсаў. ПРААН працуе на тэрыторыі 166 краін, аказваючы ім дапамогу ў пошуку рашэнняў глабальных і нацыянальных праблем у сферы развіцця. ПРААН рэалізуе шырокі партфель праектаў у краінах Цэнтральнай Азіі, у тым ліку дзяржавах-кандыдатах на ўступленне ў МС і АЭП – Рэспубліцы Кыргызстан і Рэспубліцы Таджыкістан у сферы развіцця чалавечага патэнцыялу, навакольнага асяроддзя і энергетыкі, устойлівага развіцця, скарачэння беднасці і інш.