Вход
Намеснік дырэктара Дэпартамента прадпрымальніцкай дзейнасці С. Аліеў прыняў удзел у семінары «Рэгуляванне эканамічнай міграцыі: механізмы і практыкі прыцягнення, адбору і допуску замежнай працоўнай сілы»

Намеснік дырэктара Дэпартамента прадпрымальніцкай дзейнасці С. Аліеў прыняў удзел у семінары «Рэгуляванне эканамічнай міграцыі: механізмы і практыкі прыцягнення, адбору і допуску замежнай працоўнай сілы»

01.02.2013
8-29 студзеня ў г. Масква намеснік дырэктара Дэпартамента прадпрымальніцкай дзейнасці Еўразійскай эканамічнай камісіі Самат Аліеў прыняў удзел у рэгіянальным практычным семінары «Рэгуляванне эканамічнай міграцыі: механізмы і практыкі прыцягнення, адбору і допуску замежнай працоўнай сілы». Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Бюро Міжнароднай арганізацыі па міграцыі ў Маскве і Інстытут Дэмаграфіі Нацыянальнага даследчага ўніверсітэта «Вышэйшая школа эканомікі». 

У семінары прынялі ўдзел прадстаўнікі органаў дзяржаўнай улады Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан, Расійскай Федэрацыі, Кыргызскай Рэспублікі, Рэспублікі Таджыкістан, Еўразійскай эканамічнай камісіі, Міжнароднай арганізацыі па міграцыі, а таксама расійскія і міжнародныя эксперты з ЗША, Германіі і Італіі.

Асноўнай мэтай семінара з'яўляўся працяг рэгіянальнага дыялогу па выпрацоўцы практычных механізмаў супрацоўніцтва ў галіне рэгулявання міграцыйных працэсаў.

У межах семінара адбылася працоўная сустрэча С. Аліева з дырэктарам Бюро Міжнароднай арганізацыі па міграцыі ў Маскве спадаром Златка Жыгічам. На сустрэчы былі абмеркаваныя пытанні, звязаныя з маючым адбыцца падпісаннем Мемарандума аб супрацоўніцтве паміж Еўразійскай эканамічнай камісіяй і Міжнароднай арганізацыі па міграцыі, а таксама ўсталяваннем практычнага ўзаемадзеяння Бакоў.