Вход
Адбылося паседжанне Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі

Адбылося паседжанне Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі

01.02.2013

31 студзеня адбылося чарговае паседжанне Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК). Разгледжаны пытанні ў сферах гандлю, мытнага супрацоўніцтва, тэхнічнага рэгулявання, энергетыкі і інфраструктуры.

ЕЭК унесла таксама шэраг зменаў у Адзіны пералік прадукцыі, якая падлягае абавязковай ацэнцы (пацвярджэнню) адпаведнасці ў межах Мытнага саюза з выдачай адзіных дакументаў.

 Акрамя таго, рашэннем ЕЭК зацверджаны пералікі прадукцыі (вырабаў), у дачыненні да якой падача мытнай дэкларацыі суправаджаецца прадстаўленнем дакумента аб ацэнцы (пацвярджэнні) адпаведнасці патрабаванням тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза «Аб бяспецы цацак» (ТР МС 008/2011) і «Аб бяспецы парфумерна-касметычнай прадукцыі» (ТР МС 009/2011).