Вход
Адбылося паседжанне працоўнай групы ЕЭК «Гарманізацыя санітарна-эпідэміялагічных і гігіенічных патрабаванняў»

Адбылося паседжанне працоўнай групы ЕЭК «Гарманізацыя санітарна-эпідэміялагічных і гігіенічных патрабаванняў»

01.02.2013
29-31 студзеня пад старшынствам немесніка дырэктара Дэпартамента санітарных, фітасанітарных і ветэрынарных мер Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) Барыса Бакіцька адбылося планавае паседжанне працоўнай групы «Гарманізацыя санітарна-эпідэміялагічных і гігіенічных патрабаванняў».

У працы групы прынялі ўдзел эксперты Беларусі, Казахстана і Расіі, а таксама прадстаўнікі ЕЭК, Расійскага саюза вытворцаў сокаў, Саюза вытворцаў безалкагольных напояў, Некамерцыйнага партнёрства «Вытворцаў біялагічна актыўных дадаткаў да ежы, лекавага і прафілактычнага харчавання».

Працоўная група разглядзела вынікі публічнага абмеркавання праекта рашэння Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі «Аб унясенні зменаў у раздзел ІІ Адзіных санітарна-эпідэміялагічных і гігіенічных патрабаванняў да тавараў, якія падлягаюць санітарна-эпідэміялагічнаму нагляду (кантролю)», у тым ліку пытанні нармавання ўтрымання кадмію ў насенні сланечніка для прамысловай перапрацоўкі, а таксама шэраг іншых пытанняў.

Працоўнай групай быў ухвалены праект змен у Адзіныя санітарныя патрабаванні, які прадугледжвае адмену нармавання ўтрымання кадмію ў насенні сланечніка для прамысловай перапрацоўкі. Дадзенае пытанне пасля ўзгаднення Бакамi будзе разгледжана на бліжэйшым паседжанні падкамітэту па санітарных мерах.

Эксперты Бакоў прыйшлі да аднадушнага меркавання аб неабходнасці ўстанаўлення дапушчальных узроўняў утрымання поліхлараваных біфенілаў, найбольш небяспечных для здароўя дзяцей, у асобных групах харчовых прадуктаў (у тым ліку малацэ, яйках) і вызначылі асноўныя кірункі правядзення навукова-даследчых прац для вырашэння праблемы.

Па выніках паседжання істотна зблізіліся пазіцыі экспертаў у дачыненні да новай рэдакцыі падзелу 20 «Патрабаванні да дэзінфекцыйных сродкаў» Адзіных санітарных патрабаванняў. Прынята рашэнне скіраваць праект Бакам для канчатковага ўзгаднення.
Пратакол паседжання працоўнай групы ў бліжэйшы час будзе скіраваны Бакам для прадстаўлення ў ЕЭК пазіцый па разгледжаных пытаннях.