Вход
Намеснік дырэктара Дэпартамента развіцця прадпрымальніцкай дзейнасці С. Аліеў прыняў удзел у паседжанні Працоўнай групы па падрыхтоўцы і рэалізацыі праграм і праектаў па працоўнай міграцыі

Намеснік дырэктара Дэпартамента развіцця прадпрымальніцкай дзейнасці С. Аліеў прыняў удзел у паседжанні Працоўнай групы па падрыхтоўцы і рэалізацыі праграм і праектаў па працоўнай міграцыі

01.02.2013
29 студзеня ў г. Масква немеснік дырэктара Дэпартамента развіцця прадпрымальніцкай дзейнасці Еўразійскай эканамічнай камісіі Самат Аліеў прыняў удзел у паседжанні Працоўнай групы па падрыхтоўцы і рэалізацыі праграм і праектаў па працоўнай міграцыі Савета па міграцыйнай палітыцы пры Інтэграцыйным Камітэце Еўразійскай эканамічнай супольнасці. Працоўная група арганізавана сумесна з Міжнароднай арганізацыяй па міграцыі.

Таксама ў мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі ўпаўнаважаных органаў у галіне міграцыі Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан, Кыргызскай Рэспублікі, Рэспублікі Таджыкістан.

Падчас паседжання былі разгледжаны пытанні стану працоўнай міграцыі ў дзяржавах-удзельніцах ЕўрАзЭС, у тым ліку з улікам апошніх зменаў у расійскім міграцыйным заканадаўстве, у частцы рэгулявання пытанняў прыцягнення і выкарыстання замежнай працоўнай сілы.

С. Аліеў праінфармаваў удзельнікаў Працоўнай групы аб дзейнасці Еўразійскай эканамічнай камісіі па інтэграцыі дзяржаў-удзельніц Адзінай эканамічнай прасторы ў міграцыйнай сферы, а таксама перспектывах магчымага пашырэння кампетэнцыі Камісіі з улікам аптымізацыі, якая праводзіцца, Сакратарыята ВК ЕўрАзЭС.