Вход
У сетцы Інтэрнэт пачаў сваю працу вэб-сайт Еўразійскага эканамічнага саюза

У сетцы Інтэрнэт пачаў сваю працу вэб-сайт Еўразійскага эканамічнага саюза

01.01.2015

1 студзеня пачаў сваю працу вэб-сайт Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС), які змяшчаецца па адрасе  www.eaeunion.org. Сайт даступны на нацыянальных мовах усіх краін-удзельніц Саюза – армянскай, беларускай, казахскай і рускай. Даступна таксама версія на англійскай мове.англоязычная версия сайта.

Рэсурс змяшчае агульныя звесткі пра Саюз, у асаблівасці дзеючыя агульнаэканамічныя паказчыкі ЕАЭС, звесткі пра карысныя выкапнi краін-удзельніц і г.д.

На сайце змешчаны дадзеныя аб краінах-удзельніцах ЕАЭС: Арменіі, Беларусі, Казахстане і Расіі, а таксама галоўныя статыстычныя дадзеныя і інфармацыя аб прыярытэтах нацыянальный эканомікі.

Раздзел “Органы кіравання ЕАЭС”, якія прадстаўлены Вышэйшым Еўразійскім эканамічным саветам (ВЕЭС), Еўразійскім міжурадавым эканамічным саветам, Еўразійскай эканамічнай камісіяй (ЕЭК) і Судом ЕАЭС, дае карыстальнікам магчымасць атрымаць інфармацыю аб сістэме прымання рашэнняў у Саюзе.

З 1 студзеня 2015 года сайт ЕАЭС будзе афіцыйным публікатарам нарматыўна-прававых дакументаў Саюза. Дакументы будуць размяшчацца на Прававым партале ЕАЭС, які існуе ў межах сайта Саюза. На гэты час на партале знаходзіцца ўся нарматыўна-прававая база ТС і ЕЭП, у асаблівасці Дагавор пра ЕАЭС, акты ВЕЭС, праекты дакументаў і г.д.

Раздзел “Рэсурсы” змяшчае ўсе электронныя рэсурсы ЕАЭС, у тым ліку даступныя зараз сайт ЕЭК і Прававы партал ЕАЭС, а таксама сайты Інфармацыйна-аналітычнага партала ЕЭК і Суда ЕАЭС, якія знаходзяцца ў стадыі распрацоўкі.