Вход
Сёмае пасяджэнне Кансультатыўнага камітэта па прамысловасці

Сёмае пасяджэнне Кансультатыўнага камітэта па прамысловасці

3 сакавіка 2015 года ў Маскве пад старшынствам Члена Калегіі (Міністра) па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе Еўразійскай эканамічнай камісіі Сяргея Сідорскага адбудзецца 7-е пасяджэнне Кансультатыўнага камітэта па прамысловасці ЕЭК.

Парадак

1. Аб праекце Рэкамендацыі Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі “Аб ажыццяўленні прамысловага супрацоўніцтва дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза па адчувальных таварах, прыярытэтных для прамысловага супрацоўніцтва”.

2. Аб праекце Рашэння Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі

“Аб парадку правядзення кансультацый і (або) узаемнага інфармавання дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза ў дачыненні адчувальных тавараў, прыярытэтных для для прамысловага супрацоўніцтва”

3. Аб праекце рэкамендацыі Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі “Аб прыярытэтах прамысловай палітыкі Еўразійскага эканамічнага саюза ў 2015 годзе”.

4. Аб развіцці супрацоўніцтва дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза ў сферы вытворчасці прамысловай прадукцыі для чыгуначнага транспарта.

5. Аб Спісе юрыдычных асобаў, якія ажыццяўляюць на тэрыторыях дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза вытворчасць маторных транспартных сродкаў з выкарыстаннем тавараў, увезеных на мытную тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза ў адпаведнасці з кодамі адзінай Таварнай наменклатуры знешнеэканамічнай дзейнасці Еўразійскага эканамічнага саюза для “прамысловай зборкі”.

6. Аб умовах, вытворчых і тэхналагічных аперацыях, дастатковых для прызнання маторных транспартных сродкаў таварных пазіцый 8701-8705 адзінай Таварнай наменклатуры знешнеэканамічнай дзейнасці Еўразійскага эканамічнага саюза, вырабленых (атрыманых) з выкарыстаннем замежных тавараў, змешчаных пад мытную працэдуру свабоднай мытнай зоны або мытную працэдуру свабоднага склада, таварам Еўразіскага эканамічнага саюза.

7. Аб прапановах Дэпартамента прамысловай палітыкі па правядзенні навуковых даследванняў у 2015 годзе.

8. Аб праекце распараджэння Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі “Аб праекце распараджэння Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі “Аб праекце распараджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета “Аб пачатку перагавораў з Арганізацыяй Аб’яднаных нацый па прамысловым развіцці аб заключэнні дагавора аб супрацоўніцтве”.

9. Аб праекце Плана мерапрыемстваў па развіцці лёгкай прамысловасці дзяржаў – членаў Еўразійскага эканамічнага саюза.

10. Аб унясенні зменаў у склад Кансультатыўнага камітэта па прамысловасці.

Даведка:

Кансультатыўны камітэт па прамысловасці ЕЭК (Камітэт) створаны Рашэннем Калегіі ЕЭК № 112 ад 19 ліпеня 2012 года. Азначаныым рашэннем зверджана Палажэннеаб Камітэце і яго склад.

У адпаведнасці з Палажэннем Камітэт з’яўляецца кансультатыўным органам ЕЭК, які забяспечвае распрацоўку прапаноў і правядзенне кансультацый для Калегіі і Савета ЕЭК па пытаннях правядзення ўзгодненай прамысловай палітыкі, вылучэння прамысловых субсідый, распрацоўкі і рэалізацыі міждзяржаўных праграм і праектаў у межах Адзінай эканамічнай прасторы.​