Вход
Восьмае пасяджэнне Кансультатыўнага камітэта па прамысловасці

Восьмае пасяджэнне Кансультатыўнага камітэта па прамысловасці

9 красавіка ў Маскве пад старшынствам члена Калегіі (Міністра) па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе Сяргея Сідорскага адбудзецца 8-е пасяджэнне Кансультатыўнага камітэта па прамысловасці пры Еўразійскай эканамічнай камісіі.

Падчас пасяджэння будзе разгледжаны праект Асноўных напрамкаў прамысловага супрацоўніцтва ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС). Дадзены дакумент носіць сістэмны характар, і разлічаны на сярэднетэрміновую перспектыву (5 гадоў). Яго прыняцце вызначыць стратэгію ўзаемадзеяння дзяржаў-членаў ЕАЭС ў галіне прамысловасці з улікам сучасных выклікаў глабальнай эканомікі.

Члены Кансультатыўнага камітэта таксама разгледзяць праект Канцэпцыі стварэння Еўразійскага інжынірынгавага цэнтра па станкабудаванні. Гэтым дакументам павінны быць вызначаныя мэты, задачы, асноўныя напрамкі дзейнасці цэнтра, яго прававая і арганізацыйная формы.

Акрамя таго, на абмеркаванне Камітэта будуць прадастаўленыя пакеты дакументаў па развіцці прамысловага супрацоўніцтва і паглыбленні кааперацыі паміж дзяржавамі-членамі ЕАЭС у сферах станкабудавання і вытворчасці будаўнічых матэрыялаў. Дадзеныя прапановы былі распрацаваны Дэпартаментам прамысловай палітыкі сумесна з галіновымі рабочымі групамі на падставе комплекснага аналізу стану і развіцця гэтых прыярытэтных галін.