Вход
Восьмае пасяджэнне Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі

Восьмае пасяджэнне Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі

Праект парадку:

1. Аб праекце рашэння Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі «Аб зацвярджэнні Правілаў правядзення даследаванняў (выпрабаванняў) з мэтай ацэнкі біялагічнага дзеяння медыцынскіх вырабаў».

2. Аб праекце рашэння Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі «Аб зацвярджэнні Парадку ўжывання ўпаўнаважанымі органамі дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза захадаў па прыпыненні або забароне ўжывання медыцынскіх вырабаў, якiя ўяўляюць небяспеку для жыцця і (або) здароўя людзей, недабраякасных, кантрафактных або фальсіфікаваных медыцынскіх вырабаў і канфіскацыі іх з абарачэння на тэрыторыях дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза».

3. Аб праекце рашэння Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі «Аб унясенні змяненняў у Рашэнне Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 20 чэрвеня 2012 г. № 48».

4. Аб праекце рашэння Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі «Аб Парадку распрацоўкі і зацвярджэння спісаў міжнародных і рэгіянальных (міждзяржаўных) стандартаў, а ў выпадку іх адсутнасці – нацыянальных (дзяржаўных) стандартаў, у выніку прымянення якіх на добраахвотнай аснове забяспечваецца выкананне патрабаванняў тэхнічнага рэгламенту Еўразійскага эканамічнага саюза, і спісаў міжнародных і рэгіянальных (міждзяржаўных) стандартаў, а ў выпадку іх адсутнасці – нацыянальных (дзяржаўных) стандартаў, якія змяшчаюць правілы і метады даследаванняў (выпрабаванняў) і вымярэнняў, у тым ліку правілы адбору ўзораў, неабходныя для ўжывання і выканання патрабаванняў тэхнічнага рэгламенту еўразійскага эканамічнага саюза і ажыццяўлення ацэнкі адпаведнасці аб”ектаў тэхнічнага рэгулявання».

Дакладчык па пытаннях 1-4 – Карашкоў Валерый Мікалаевіч

5. Аб прымяненні антыдэмпінгавага захаду пры дапамозе ўвядзення антыдэмпінгавай мыты ў дачыненні да ферасілікамарганцу, што паходзіць з Украіны і ўвозіцца на мытную тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза.

6. Аб вызначэнні стаўкі ўвазной мыты Адзінага мытнага тарыфу Еўразійскага эканамічнага саюза ў дачыненні да асобных відаў лесаматэрыялаў з драўніны некаторых трапічных парод.

7. Аб прадаўжэнні тэрміну дзеяння стаўкі ўвазной мыты Адзінага мытнага тарыфу Еўразійскага эканамічнага саюза ў дачыненні да частак газавых турбін магутнасцю больш за 5 000 кВт, але не больш за 50 000 кВт.

Дакладчык па пытаннях 5-7 – Нікішына Вераніка Алегаўна

8. Аб ходзе выканання Плана мерапрыемстваў на 2015 – 2018 гады ў межах Мемарандума аб узаемаразуменні паміж Еўразійскай эканамічнай камісіяй і Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыяй Аб’яднаных Нацый ад 12 лiстапада 2013 года.

Дакладчык – Сідорскі Сяргей Сяргеевіч