Вход
Нурашаў Цімур Бекбулатавіч

Нурашаў Цімур Бекбулатавіч

 

Цімур Бекбулатавіч Нурашаў нарадзіўся 24 кастрычніка 1974 гады ў г. Алматы (Казахстан).

Адукацыя

У 1996 годзе скончыў Казахстанскую дзяржаўную архітэктурна-будаўнічую акадэмію па спецыяльнасці інжынер-эканаміст.

Вопыт работы

Цімур Бекбулатавіч Нурашаў пачаў працоўную біяграфію ў 1995 годзе галоўным спецыялістам у НВА «Алмаком». Затым стаў намеснікам генеральнага дырэктара гэтага прадпрыемства.

З 1998 года – на дзяржаўнай службе ў розных дзяржустановах Казахстана. Працаваў намеснікам дырэктара Дэпартамента эканамічнай і інвестыцыйнай палітыкі Міністэрства эканомікі і гандлю, дырэктарам Дэпартамента стратэгічнага планавання і інвестыцыйнай палітыкі Міністэрства эканомікі і бюджэтнага планавання.

З 2004 па 2010 гады – намеснік старшыні, старшыня Камітэта па інвестыцыям Міністэрства індустрыі і гандлю Рэспублікі Казахстан.

У 2010-2014 гадах узначальваў ТАА «Нацыянальны цэнтр акрэдытацыі» Камітэта тэхнічнага рэгулявання і метралогіі Міністэрства індустрыі і новых тэхналогій Рэспублікі Казахстан.

У 2014-2018 гадах з'яўляўся намеснікам старшыні Камітэта індустрыяльнага развіцця прамысловай бяспецы Міністэрства па інвестыцыях і развіцці Рэспублікі Казахстан.

З лістапада 2018 года – дырэктар Дэпартамента тэхнічнага рэгулявання і акрэдытацыі Еўразійскай эканамічнай камісіі.