Вход
accreditation_control
Изменен в 25.04.2018 17:10 пользователем: spadmin
АКРЭДЫТАЦЫЯ І ГАРМАНІЗАЦЫЯ ДЗЯРЖАЎНАГА КАНТРОЛЮ

Акрэдытацыя

У адпаведнасці з Дагаворам аб Еўразійскім эканамічным саюзе ад 29 мая 2014 года, акрэдытацыя – афіцыйнае прызнанне органам па акрэдытацыі кампетэнтнасці органа па ацэнцы адпаведнасці (у тым ліку органа па сертыфікацыі, выпрабавальнай лабараторыі (цэнтра)) выконваць работы ў пэўнай галіне ацэнкі адпаведнасці.

Дзяржавы-члены будуць узаемна вызнаваць акрэдытацыю органаў па ацэнцы адпаведнасці (у тым ліку органаў па сертыфікацыі і выпрабавальных лабараторый (цэнтраў)) у нацыянальных сістэмах акрэдытацыі дзяржаў-членаў пры выкананні органамі па акрэдытацыі палажэнняў артыкула 54 Дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе ад 29 мая 2014 года.

схема_принципы аккредитации.png 
 

Дзяржавы-члены ажыццяўляюць гарманізацыю заканадаўства ў сферы акрэдытацыі пры дапамозе:

*прыняцця правілаў у галіне акрэдытацыі на падставе міжнародных стандартаў і іншых дакументаў, прынятых міжнароднымі і рэгіянальнымі арганізацыямі па акрэдытацыі;

*прымянення міждзяржаўных стандартаў у галіне акрэдытацыі, распрацаваных на аснове міжнародных стандартаў;

*забеспячэння і арганізацыі правядзення міжлабараторных параўнальных выпрабаванняў (міжлабараторных параўнанняў):

*абмену інфармацыяй у галіне акрэдытацыі на аснове прынцыпаў адкрытасці інфармацыі, бязвыплатнасці і своечасовасці.

Акрэдытацыю органаў па ацэнцы адпаведнасці ажыццяўляюць органы паакрэдытацыі дзяржаў-членаў, упаўнаважаныя ў адпаведнасцi з заканадаўствамдзяржаў-членаў Саюза на ажыццяўленне гэтай дзейнасці.​

Для недапушчэння канкурэнцыі органаў па акрэдытацыі дзяржаў-членаў Саюза орган па ацэнцы адпаведнасці адной дзяржавы-члена звяртаецца ў мэтах акрэдытацыі ў орган па акрэдытацыі той дзяржавы-члена, на тэрыторыі якой ён зарэгістраваны ў якасці юрыдычнай асобы.

АиГГК_реестр.png
У рамках Саюза функцыянуе Адзіны рэестр органаў па сертыфікацыі і выпрабавальных лабараторый (цэнтраў). Адзіны рэестр складаецца з нацыянальных частак, фарміраванне і вядзенне якіх забяспечваюць упаўнаважаныя органы дзяржаў-членаў Саюза.​ 

Уключэнне органа па сертыфікацыі або лабараторыі ў Адзіны рэестр ажыццяўляецца ўпаўнаважаным органам дзяржавы-члена Саюза ў адпаведнасці з Парадкам, зацверджаным Рашэннем Камісіі мытнага саюза ад 18 чэрвеня2010 г. № 319. 


схема_единый реестр.png 
 
Дзяржаўны кантроль (нагляд)


У адпаведнасці з Дагаворам аб Еўразійскім эканамічным саюзе ад 29 мая 2014 года дзяржаўны кантроль (нагляд) за выкананнем патрабаванняў тэхнічных рэгламентаў Саюза праводзіцца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам дзяржаў-членаў.

Прынцыпы і падыходы да гарманізацыі заканадаўства дзяржаў-членаў у сферы дзяржаўнага кантролю (нагляду) за выкананнем патрабаванняў тэхнічных рэгламентаў Саюза вызначаюцца міжнародным дагаворам у рамках Саюза.


Еўразійская эканамічная камісія ажыццяўляе маніторынг і аналіз выканання дзяржавамі-членамі рашэнняў Камісіі адносна рэалізацыі тэхнічных рэгламентаў і падрыхтоўку прапаноў па павышэнні эфектыўнасці дзяржаўнага кантролю (нагляду) за выкананнем патрабаванняў тэхнічных рэгламентаў Саюза.​




​​​