Вход
Бубен Станіслаў Браніслававіч

Бубен Станіслаў Браніслававіч

Нарадзіўся 23 чэрвеня 1966 года.

У 1989 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В.У. Куйбышава, у 2002 годзе – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

З 1984 па 1986 год – служба ў радах Савецкай Арміі.

З 1989 па 1992 год – майстар, эканаміст завода імя Ф.Э. Дзяржынскага НВА «Інтэграл», г. Мінск.

З 1992 па 1996 год – старшы эканаміст, галоўны эканаміст калгаса «Чырвоны сцяг» Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці.

З 1996 па 1998 год – эканаміст, вядучы эканаміст аддзела сельскай гаспадаркі упраўлення крэдытавання Беларускага акцыянернага камерцыйнага аграпрамысловага банка «Белаграпрамбанк», г. Мінск.

З 1998 па 2014 год – галоўны спецыяліст сектара эканомікі, галоўны спецыяліст, загадчык сектара эканомікі, кадравай і знешнегандлёвай дзейнасці упраўлення аграпрамысловага комплексу, загадчык аддзела эканомікі і рэфармавання аграпрамысловага комплексу, першы намеснік начальніка, начальнік галоўнага ўпраўлення аграпрамысловага комплексу Апарата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, г. Мінск.

З 2014 па 2015 год – намеснік Кіраўніка Апарата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, г. Мінск.

У лістападзе 2015 года назначаны на пасаду дырэктара Дэпартамента аграпрамысловай палітыкі Еўразійскай эканамічнай камісіі.

Дадатковыя звесткі:

узнагароджаны дзвюма Ганаровымі граматамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2006, 2012) Беларусь (2006, 2012)

узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі» ў 2014 годзе