Вход
Водны транспарт

Водны транспарт

 

Пунктамі 15 і 16 Дадатка № 24 да Дагавора аб Саюзе прадугледжана развіццё воднага транспарту ў рамках скаардынаванай (узгодненай) транспартнай палітыкі, якая праводзiцца, і заключэнне дзяржавамі-членамі міжнароднай дамовы аб суднаходстве.

У мэтах рэалізацыі пункта 15 Дадатка № 24 да Дагавора аб Саюзе: раздзел «Водны транспарт» падрыхтаваны і ўключаны (з накiрункамі «Марскі транспарт» і «Унутраны водны транспарт») ў Асноўныя накiрункі і этапы рэалізацыі скаардынаванай (узгодненай) транспартнай палітыкі (АНСТП), зацверджаныяРашэннем Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ад 26 снежня 2016 г. № 19.

Рашэннем Еўразійскага міжурадавага савета ад 25 кастрычніка 2017 г. № 3 зацверджаны План мерапрыемстваў («дарожная карта») па рэалізацыі Асноўных напрамкаў і этапаў рэалізацыі скаардынаванай (узгодненай) транспартнай палітыкі дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза на 2018-2020 гады, у тым ліку ў частцы марскога транспарту і ўнутранага воднага транспарту.

У мэтах рэалізацыі пункта 16 Дадатка № 24 да Дагавора аб Саюзе на пляцоўцы Еўразійскай эканамічнай камісіі са жніўня 2014 г. па сённяшні дзень праводзяцца мерапрыемствы па падрыхтоўцы праекта Пагаднення аб суднаходстве.

Праект Пагаднення аб суднаходстве ухвалены Рашэннем Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 22 верасня 2015 г. № 120, Распараджэннем Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 19 верасня 2017 г. № 127, эканамічнай камісіі ад 2 кастрычнiка 2017 г. № 31 , Распараджэннем Савета ЕўразійскайРаспараджэннем Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 10 лістапада 2017 г. № 34. Прынята Даручэнне Еўразійскага міжурадавага савета ад 25 кастрычніка 2017 г. № 14 па пытанні падпісання праекта Пагаднення аб суднаходстве на міжурадавым узроўні.

Праца па пытаннях воднага транспарту ажыццяўляецца ў рамках падкамітэту па водным транспарце Кансультатыўнага камітэта па транспарце і інфраструктуры, Кансультатыўнага камітэта па транспарце і інфраструктуры, Нарады Кіраўнікоў упаўнаважаных органаў дзяржаў-членаў у галіне транспарту (Нарада Міністраў).

Дэпартамент транспарту і інфраструктуры па пытаннях воднага транспарту ажыццяўляе ўзаемадзеянне з КВТ ЕЭК ААН.



Announcement.png 

Кантакты

Начальнік аддзела воднага і паветранага транспарту
Шарыпава Дынара Хайруллаўна
Тэлефон: +7 (495) 669-25-33
+7 (495) 669-24-00, дад. 5333
e-mail: sharipova@eecommission.org
 
Намеснік начальніка аддзела воднага і паветранага транспарту
Несветайлава Святлана Уладзіміраўна
Тэлефон: +7 (495) 669-24-00, дад. 5337


Карысныя спасылкі

           Рэспубліка Беларусь
           Міністэрства транспарту і камунікацый  – mintrans.gov.by
           Міністэрства эканомікі  – economy.gov.by
           Рэспубліка Казахстан

           Міністэрства па інвестыцыях і развіцці – mir.gov.kz
           Міністэрства нацыянальнай эканомікі  - economy.gov.kz
           ТАА «Нацыянальная марская суднаходная кампанія «Казмортрансфлот»  - kmtf.kz
           Асацыяцыя прадпрымальнікаў марскога транспарту  - shipowners.kz
           Асацыяцыя суднаўладальнікаў і прадпрымальнікаў марской індустрыі  - moryak.kz
           Нацыянальная палата прадпрымальнікаў Казахстана  - palata.kz

           Расійская Федэрацыя

​           Міністэрства транспарту – mintrans.ru
           Міністэрства эканамічнага развіцця – economy.gov.ru
           Федэральная антыманапольная служба - fas.gov.ru
           Федэральная служба па наглядзе ў сферы транспарту  - rostransnadzor.ru
           Расійская палата суднаходства  - russian-shipping.ru
           Асацыяцыя марскіх гандлёвых портаў - morport.com
           Асацыяцыя расійскіх экспедытараў - far-aerf.ru

 
 
​​​​
​​​​​​