Вход
Натуральныя манаполіі

Натуральныя манаполіі

 

Агульная інфармацыя

 Да падпісання Дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе ад 29 мая 2014 года (далей – Дагавор) дзейнасць аддзела натуральных манаполій грунтавалася на палажэннях і нормах Пагаднення аб адзіных прынцыпах і правілах рэгулявання дзейнасці суб'ектаў натуральных манаполій ад 9 снежня 2010 года (далей – Пагадненне).

У наступным усе палажэнні Пагаднення ўвайшлі ў Дагавор, у тым ліку агульныя прынцыпы, віды і метады рэгулявання дзейнасці суб'ектаў натуральных манаполій, правілы забеспячэння доступу да паслуг суб'ектаў натуральных манаполій, кампетэнцыя Еўразійскай эканамічнай камісіі (далей – Камісія). Не ўвайшлі ў дагавор наступныя палажэнні Пагаднення, рэалізаваныя ў 2012-2013 гадах:

- Паэтапны план фарміравання Адзінай эканамічнай прасторы ў дачыненні да сфер натуральных манаполій (у сектаральным (галіновым) разрэзе), зацверджаны рашэннем Калегіі Камісіі ад 5 лютага 2013 года № 14 (дадатак 1);

- Крытэрыі і парадак правядзення маніторынгу рэалізацыі Паэтапнага плана, зацверджаны рашэннем Калегіі Камісіі ад 5 лютага 2013 года № 14 (дадатак 2).


Кампетэнцыя Камісіі па пытаннях натуральных манаполій ў рамках Пагаднення (перыяд са студзеня 2012 года па май 2014 года): 

- падрыхтоўка прапаноў да Паэтапнага плану; 

- падрыхтоўка прапаноў па крытэрыях і парадку правядзення маніторынгу рэалізацыі Паэтапнага плана;

- аналіз і выпрацоўка прапаноў да спосабаў каардынацыі (распрацоўка і рэалізацыя) рашэнняў нацыянальных органаў, якія датычацца сфер натуральных манаполій;

- правядзенне параўнальнага аналізу сістэмы і практыкі рэгулявання дзейнасці суб'ектаў натуральных манаполій ў дзяржавах Бакоў з падрыхтоўкай адпаведных штогадовых справаздач і дакладаў;

- садзейнічанне гарманізацыі рэгулявання ў сферах натуральных манаполій ў дачыненні да экалагічных аспектаў, энергаэфектыўнасці;

- прадстаўленне вынікаў працы, якая праводзіцца, аб рэалізацыі Пагаднення на разгляд Мiждзяржаўнага савета ЕўрАзЭс (Вышэйшага органа Мытнага саюза);

- падрыхтоўка прапаноў да пераліку нарматыўных прававых актаў Бакоў у галiне натуральных манаполій, якія падлягаюць збліжэнню, які ўсталёўваецца Міждзяржаўным саветам ЕўрАзЭс (Вышэйшы орган Мытнага саюза). 

Кампетэнцыя Камісіі па пытаннях натуральных манаполій ў рамках Дагавора (з мая 2014 года):

- прыняцце рашэнняў аб пашырэнні сфер натуральных манаполій ў дзяржавах-членах (пасля паступлення адпаведнага звароту ў Камісію);

- правядзенне параўнальнага аналізу сістэмы і практыкі рэгулявання дзейнасці суб'ектаў натуральных манаполій ў дзяржавах-членах з падрыхтоўкай адпаведных штогадовых справаздач і дакладаў;

- садзейнічанне гарманізацыі рэгулявання ў сферах натуральных манаполій ў дачыненні да экалагічных аспектаў, энергаэфектыўнасці;

- падрыхтоўка матэрыялаў для прадстаўлення на разгляд ВЕЭС узгодненых з нацыянальнымі органамі дзяржаў-членаў вынікаў працы, якая праводзіцца, а таксама ўзгодненыя з дзяржавамі-членамі прапановы па ўсталяванні НПА ў сферы натуральных манаполій, якія падлягаюць збліжэнню, і па вызначэнні паслядоўнасці ажыццяўлення адпаведных мер па гарманізацыі заканадаўства ў гэтай сферы.

2. 2012 год
3. 2013 год
4. 2014 год
5. 2015 год
6. 2016 год

дадаткi да 2. 2012 год
дадаткi да 3. 2013 год
дадаткi да 4. 2014 год
дадаткi да 5. 2015 год
дадаткi да 6. 2016 год

​​​

Карысныя спасылкі
 
Рэспубліка Арменія
Камісія па рэгуляванні грамадскіх паслуг - psrc.am

​Міністэрства міжнароднай эканамічнай інтэграцыі і рэформаў - gov.am
 
Рэспубліка Беларусь
Міністэрства эканомікі - economy.gov.by
Міністэрства энергетыкі - minenergo.gov.by
Міністэрства транспарту і камунікацый - mintrans.gov.by
 
Рэспубліка Казахстан
Міністэрства нацыянальнай эканомікі - economy.gov.kz
Камітэт па рэгуляванні натуральных манаполій, абароне канкурэнцыі і правоў спажыўцоўkremzk.gov.kz
 
Расійская Федэрацыя
Міністэрства эканамічнага развіцця - economy.gov.ru
Федэральная антыманапольная служба - fas.gov.ru 

Кыргызская Рэспубліка
Міністэрства эканомікі - mineconom.gov.kg

Нарматыўныя прававыя акты бакоў(Рэспублікі БеларусьРэспублікі КазахстанРасійскай Федэрацыі)​


​​