Вход
Международная-деятельсность
Изменен в 07.12.2020 16:29 пользователем: admin

Міжнародная дзейнасць

 

       У адпаведнасці з Рашэннем ВЕЭС № 26 ад 16 кастрычніка 2015 г. «Аб асноўных напрамках міжнароднай дзейнасці Еўразійскага эканамічнага саюза на 2015 – 2016 гады» аддзел развіцця гандлю энергарэсурсамі Дэпартамента энергетыкі ажыццяўляе міжнароднае супрацоўніцтва з мэтай вывучэння дзейнасці міжнародных арганізацый у сферы энергетыкі, а таксама кансалідацыі міжнароднага вопыту распрацоўкі біржавых інструментаў па гандлі энергарэсурсамі.

Вялікая ўвага надаецца развіццю ўзаемадзеяння з міжнароднымі арганізацыямі ў рамках падпісаных ЕЭК Мемарандумаў з мэтай абмену вопытам і развіцця супрацоўніцтва ў сферы энергетыкі (Еўразійскі банк развіцця, Выканаўчы камітэт Электраэнергетычнага савета СНД, Дэпартамент устойлівай энергетыкі ЕЭК ААН, Эканамічная і сацыяльная камісія ААН для Азіі і Ціхага акіяна). Разам з тым, супрацоўнікі Дэпартамента энергетыкі ўвайшлі ў склад рабочых груп па каардынацыі намаганняў і дзейнасці па развіцці інтэграцыйных працэсаў, заахвочванні і пашырэнні ўзаемнага гандлю, правядзенні сумесных мерапрыемстваў у галіне эканамічнага супрацоўніцтва ЕЭК з Манголіяй і Чылі.

18 красавіка 2016 года супрацоўнікі Дэпартамента энергетыкі прынялі ўдзел у сумесным пасяджэнні Рабочай групы па энергаэфектыўнасці і аднаўляльнай энергетыцы і Рабочай групы па ахове навакольнага асяроддзя Выканаўчага камітэта Электраэнергетычнага савета СНД (далей – ЭЭС СНД).

10 чэрвеня 2016 года ў рамках пасяджэння ЭЭС СНД на ўзроўні кіраўнікоў упаўнаважаных органаў у сферы энергетыкі падпісаны План мерапрыемстваў па супрацоўніцтве паміж Еўразійскай эканамічнай камісіяй і ЭЭС СНД.  За ЭЭС СНД гэты дакумент падпісаў прэзідэнт Савета, Міністр энергетыкі Расіі А.В.  Новак, а за ЕЭК – член Калегіі (Міністр) па энергетыцы і інфраструктуры Камісіі Д.Т.  Ібраеў.

Вядзецца ўзаемадзеянне з такімі вядучымі энергетычнымі біржамі як:

– Еўрапейская энергетычная біржа (ЕЕХ),

– Еўрапейская біржа электраэнергіі (BELPEX),

– Еўрапейская энергетычная біржа (EPEX SPOT),

– Еўрапейская энергетычная біржа ICE (нафтавая секцыя),

– Еўрапейская біржа для гандлю прыродным газам і энергетычнымі дэрыватывамі ICE Endex (газавая секцыя),

– Еўрапейская біржа па гандлі дэрыватывамі (NASDAQ OMX Commodities),

– Энергетычная біржа Францыі (Powernext).

Устаноўлены кантакты і развіваецца супрацоўніцтва з наступнымі міжнароднымі арганізацыямі:

– Асацыяцыя энергетычных біржаў (APEx),

– Еўрапейская супольнасць па атамнай энергіі (Еўратам),

– Каардынатар сістэмных аператараў (CORESO),

– Еўрапейская сетка сістэмных аператараў перадачы электраэнергіі (ENTSO-E),

– Агенцтва па ўзаемадзеянні энергетычных рэгулятараў ЕС (АCER),

– Сакратарыят Савета Еўрапейскіх энергетычных рэгулятараў (СЕЕR),

– Еўрапейскі саюз газавай прамысловасці (Еўрагаз),

– Еўрапейская сетка аператараў газатранспартных сістэм (ENTSOG),       

         – Генеральны дырэктарат па энергетыцы Еўрапейскай камісіі,       

         – Сакратарыят Міжнароднай энергетычнай хартыі,

– Еўрапейская энергетычная супольнасць,

– Камісія па міжрэгіянальным супрацоўніцтве ў сферы электраэнергетыкі Цэнтральна-Амерыканскага агульнага рынку (SEIPAC),

– Федэральная камісія па рэгуляванні ў галіне энергетыкі ЗША

(FERC),

– Сістэмны аператар рынку PJM Interconnection,

– Сусветная ветраэнергетычная асацыяцыя (WWEA),

– Міжнароднае агенцтва па аднаўляльных крыніцах энергіі (IRENA),

– Сусветны савет па ветраэнергетыцы (GWEC),

– Сусветны Энергетычны Савет (WEC).

Супрацоўнікі Дэпартамента энергетыкі прынялі ўдзел у працы трэцяй сесіі Экспертнай групы па газе пры Еўрапейскай эканамічнай камісіі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый (ЕЭК ААН) з выступам на тэму: «Аб архітэктуры агульнага рынку газу Еўразійскага эканамічнага саюза».

Важным напрамкам дзейнасці Дэпартамента энергетыкі з'яўляецца арганізацыя працы па вызначэнні прыярытэтных галіновых праектаў і сфер узаемадзеяння ў рамках спалучэння Еўразійскі эканамічны саюз – Эканамічны пояс Шаўковага шляху, а таксама па напаўненні праекта адпаведнай «дарожнай карты».

 2 чэрвеня 2016 года Дэпартаментам энергетыкі сумесна з упаўнаважанымі органамі дзяржаў-членаў ЕАЭС праведзена рабочая нарада (пасяджэнне рабочай групы) па пытаннях спалучэння ЕАЭС – ЭПШШ у сферы энергетыкі.  Падчас нарады абмеркаваны падыходы да фарміравання «дарожнай карты» па спалучэнні ЕАЭС – ЭПШШ і сфармаваны папярэдні пералік перспектыўных галіновых праектаў.

​​​​​​