Праца па выяўленні і ліквідацыі перашкод
З 1 сакавіка 2016
года ў складзе Еўразійскай эканамічнай камісіі функцыянуе структурнае
падраздзяленне, задачай якога з'яўляецца забеспячэнне функцыянавання ўнутраных
рынкаў без бар'ераў, выключэнняў і абмежаванняў – Дэпартамент функцыянавання ўнутраных
рынкаў.
У рамках рэалізацыі
пастаўленых задач Дэпартаментам праводзіцца актыўная праца па выяўленні і
ліквідацыі бар'ераў, выключэнняў і абмежаванняў у мэтах забеспячэння свабоднага
перамяшчэння тавараў, паслуг, капіталу і рабочай сілы ў рамках Еўразійскага
эканамічнага саюза.
У цяперашні час ужо
сфарміраваны адзіны рэестр перашкод у рамках агульнай інтэграванай
інфармацыйнай сістэмы Саюза і вызначаны азначэнні паняццяў «выключэнні» і
«абмежаванні», а таксама «бар'еры» з улікам спецыфікі еўразійскай эканамічнай
інтэграцыі.
Бар'еры – перашкоды для свабоднага руху тавараў, паслуг,
капіталу, рабочай сілы ў рамках функцыянавання ўнутранага рынку Саюза, якія не
адпавядаюць праву Саюза.
Выключэнні – прадугледжаныя правам Саюза выключэнні (адступленні) аб
непрымяненні дзяржавай-членам агульных правілаў функцыянавання ўнутранага рынку
Саюза.
Абмежаванні – перашкоды для
свабоднага руху тавараў, паслуг, капіталу, рабочай сілы ў рамках функцыянавання
ўнутранага рынку Саюза, якія ўзніклі з прычыны адсутнасці прававога рэгулявання
эканамічных адносін, развіццё якіх прадугледжана правам Саюза.
Выключэнні і
абмежаванні ўяўляюць сабой дапушчальныя перашкоды ў функцыянаванні ўнутранага
рынку Саюза.
У мэтах павышэння
эфектыўнасці ўзаемадзеяння Камісіі з бізнес-супольнасцю і грамадзянамі Саюза, а
таксама для павышэння адкрытасці і празрыстасці выключэнняў і абмежаванняў, якія
прымяняюцца дзяржавамі-членамі Еўразійскага эканамічнага саюза, выяўленых
бар'ераў і мер, якія прымаюцца па іх ліквідацыі, створаны спецыяльны
інфармацыйны рэсурс «Функцыянаванне ўнутраных рынкаў Еўразійскага эканамічнага
саюза», арыентаваны на шырокую аўдыторыю. На гэтым партале грамадзяне і
юрыдычныя асобы Саюза могуць дэталёва азнаёміцца з бягучым станам працы па
выяўленні і ліквідацыі бар'ераў, выключэнняў і абмежаванняў, падаць інфармацыю
аб выяўленых перашкодах, а таксама адсачыць іх статус.
Рэсурс размешчаны
па адрасе: https://barriers.eaeunion.org