Дэпартамент
функцыянавання ўнутраных рынкаў (далей Дэпартамент) – структурнае
падраздзяленне Еўразійскай эканамічнай камісіі, якое забяспечвае дзейнасць
Камісіі ў сферы функцыянавання ўнутраных рынкаў тавараў, працоўных рэсурсаў,
паслуг і капіталу ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза.
Палажэнне аб
Дэпартаменце зацверджана загадам Старшыні Калегіі Еўразійскай эканамічнай
камісіі ад 25 мая 2016 г. № 128.
Асноўнымі задачамі
Дэпартамента з'яўляюцца:
1) распрацоўка
прапаноў па стварэнні механізмаў выяўлення бар'ераў, выключэнняў і абмежаванняў
і маніторынгу іх ліквідацыі;
2) выяўленне
бар'ераў, выключэнняў і абмежаванняў і маніторынг іх ліквідацыі;
3) распрацоўка
сумесна з зацікаўленымі асобамі прапаноў, накіраваных на ліквідацыю, скарачэнне
і (або) мінімізацыю выяўленых бар'ераў, выключэнняў і абмежаванняў;
4) забеспячэнне
абмену інфармацыяй з зацікаўленымі асобамі па пытаннях выяўлення і маніторынгу
ліквідацыі бар'ераў, выключэнняў і абмежаванняў;
5) распрацоўка
прапаноў па ўсталяванні двухбаковага, шматбаковага супрацоўніцтва ў сферы
функцыянавання ўнутраных рынкаў з міжнароднымі і рэгіянальнымі арганізацыямі,
інтэграцыйнымі аб'яднаннямі.
Дэпартамент
ажыццяўляе наступныя функцыі:
1) ажыццяўляе
падрыхтоўку матэрыялаў, праектаў актаў органаў Саюза па пытаннях функцыянавання
ўнутраных рынкаў (у тым ліку прапаноў аб заключэнні міжнародных дагавораў і ўнясенні
ў іх змяненняў) для разгляду членамі Калегіі Камісіі;
2) стварае
інфармацыйную сістэму, якая дазваляе сумесна з зацікаўленымі асобамі фарміраваць
базу дадзеных аб бар'ерах, выключэннях і абмежаваннях, забяспечвае яе
функцыянаванне і выкарыстанне Камісіяй і зацікаўленымі асобамі;
3) распрацоўвае і
прымяняе інструменты для стварэння матрыцы ацэнкі інстытуцыянальных і рэгулятарных
рызык;
4) ажыццяўляе
маніторынг функцыянавання ўнутраных рынкаў з мэтай выяўлення бар'ераў,
выключэнняў і абмежаванняў;
5) атрымлівае і
абагульняе інфармацыю аб выніках маніторынгу функцыянавання ўнутраных рынкаў,
праведзенага структурнымі падраздзяленнямі Камісіі, з мэтай выяўлення бар'ераў,
выключэнняў і абмежаванняў;
6) ажыццяўляе
падрыхтоўку прапаноў па ліквідацыі бар'ераў, выключэнняў і абмежаванняў на
падставе інфармацыі аб выніках маніторынгу функцыянавання ўнутраных рынкаў;
7) распрацоўвае
прынцыпы, метады, правілы, механізмы, а таксама фарміруе нарматыўную базу для вырашэння
спрэчак (медыяцыі), якія ўзнікаюць пры забеспячэнні функцыянавання ўнутраных
рынкаў, а таксама пры выяўленні канкрэтных фактаў (выпадкаў) існавання
бар'ераў, выключэнняў і абмежаванняў;
8) ажыццяўляе
падрыхтоўку матэрыялаў для ўрэгулявання спрэчак у дасудовым парадку шляхам
правядзення кансультацый і перамоваў, а таксама іншымі спосабамі,
прадугледжанымі Дагаворам і міжнароднымі дагаворамі ў рамках Саюза;
9) ажыццяўляе
падрыхтоўку прапаноў па ліквідацыі бар'ераў, выключэнняў і абмежаванняў,
выяўленых (зафіксаваных) зацікаўленымі асобамі і (або) сродкамі масавай
інфармацыі, і прапаноў, накіраваных на гарманізацыю заканадаўства
дзяржаў-членаў і (або) ўдасканаленне правапрымяняльнай практыкі дзяржаў-членаў;
10) фарміруе
рэйтынгі краін па ступені трансгранічнай свабоды перамяшчэння тавараў, паслуг,
капіталу і рабочай сілы;
11) ажыццяўляе
маніторынг адпаведнасці праектаў нарматыўных прававых актаў дзяржаў-членаў палажэнням
Дагавора, міжнародных дагавораў і актаў, якія складаюць права Саюза, з мэтай
выяўлення бар'ераў, выключэнняў і абмежаванняў;
12) падрыхтоўвае
прапановы для паведамлення ўпаўнаважаным органам дзяржаў-членаў аб выяўленых
бар'ерах, выключэннях і абмежаваннях і ажыццяўляе маніторынг дзейнасці,
накіраванай на іх ухіленне;
13) падрыхтоўвае
штогадовы даклад аб выяўленні і ліквідацыі бар'ераў, выключэнняў і
абмежаванняў;
14) забяспечвае
інфармаванне зацікаўленых асоб аб ліквідацыі бар'ераў, выключэнняў і
абмежаванняў;
15) падрыхтоўвае
прапановы аб стварэнні кансультатыўных органаў;
16) ажыццяўляе арганізацыйнае
забеспячэнне дзейнасці кансультатыўнага органа (органаў) па пытаннях, аднесеных
да кампетэнцыі Дэпартамента;
17) распрацоўвае і
прадстаўляе прапановы для ўключэння ў план навукова-даследчай працы Камісіі па
пытаннях, аднесеных да кампетэнцыі Дэпартамента;
18) арганізуе
працэс выканання навукова-даследчай працы па пытаннях выяўлення бар'ераў,
выключэнняў і абмежаванняў з прымяненнем розных метадаў аналізу (даследаванняў,
апытанняў, механізмаў кантрольных закупак і іншых метадаў);
19) ажыццяўляе
ўзаемадзеянне са структурнымі падраздзяленнямі Камісіі, органамі дзяржаўнай
улады дзяржаў-членаў па пытаннях, аднесеных да кампетэнцыі Дэпартамента;
20) прымае ўдзел у
арганізацыі і працы канферэнцый, семінараў і іншых мерапрыемстваў па пытаннях,
аднесеных да кампетэнцыі Дэпартамента;
21) ажыццяўляе
падрыхтоўку аналітычных і даведачных матэрыялаў для разгляду членамі Калегіі
Камісіі і Савета Камісіі;
22) ажыццяўляе іншыя функцыі ў межах сваёй кампетэнцыі.
У Дэпартаменце
сфарміраваны тры аддзелы:
- аддзел маніторынгу
і інфармацыйнага ўзаемадзеяння;
- аддзел планавання
і аналізу функцыянавання ўнутраных рынкаў;
-
аддзел экспертызы і медыяцыі.