Вход
Сушкевіч Аляксей Генадзевіч

Сушкевіч Аляксей Генадзевіч

Нарадзіўся 4 ліпеня 1966 года ў г. Обнінску Калужскай вобласці.

У 1988 годзе скончыў МДУ імя М.В. Ламаносава, прысвоена спецыяльнасць «Палітычная эканомія». У 1990 годзе скончыў аспірантуру эканамічнага факультэта МДУ імя М.В. Ламаносава. У 1992 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю і атрымаў навуковую ступень кандыдата эканамічных навук.

1991-1993 гг. – старшы лабарант, навуковы супрацоўнік Інстытута ЗША і Канады АН СССР, г. Масква.

1993-1995 гг. – начальнік аддзела Маскоўскай акцыянернай страхавой кампаніі АТ «Макс», г. Масква.

1995-1996 гг. – кансультант па страхаванні Прадпрыемства грамадскай арганізацыі «Цэнтр развіцця крэдытных саюзаў», г. Масква.

1996-2000 гг. – прэзідэнт, генеральны дырэктар ЗАТ – страхавая кампанія «Беневiта ЛКС», г. Масква.

2000-2002 гг. – эксперт Агульнарасійскай палітычнай грамадскай арганізацыі «Аб'яднанне «ЯБЛЫК», г. Масква.

2002-2003 гг. – кіраўнік праграмы законапраектных і законаэкспертных работ Рэгіянальнага даследчага фонду «Падтрымка развіцця інстытутаў грамадзянскай супольнасці», г. Масква.

2004-2016 гг. – начальнік Упраўлення аналізу, метадалогіі і нарматворчасці, начальнік Аналітычнага упраўлення, памочнік кіраўніка Федэральнай антыманапольнай службы, г. Масква.

З 16 мая 2016 года – дырэктар Дэпартамента антыманапольнага рэгулявання Еўразійскай эканамічнай камісіі.

У 2010 годзе Указам Прэзідэнта Расіі прысвоена званне «Заслужаны эканаміст Расійскай Федэрацыі». З'яўляецца аўтарам больш за 20 навуковых артыкулаў, удзельнічаў у напісанні шэрагу калектыўных манаграфій і падручнікаў па розных аспектах эканамічнай тэорыі.