Перейти вверх
Вход
EECЕўразійская Эканамічная КамісіяЕўразійскі эканамічны саюз Рэспублікі Арменіі, Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан, Кыргызскай Рэспублікі і Расійскай Федэрацыі
Еўразійскі эканамічны саюз Рэспублікі Арменіі, Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан, Кыргызскай Рэспублікі і Расійскай Федэрацыі
  • EEC
    • Еўразійская Эканамічная Камісія
      • Еўразійскі эканамічны саюз Рэспублікі Арменіі, Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан, Кыргызскай Рэспублікі і Расійскай Федэрацыі
Еўразійскі эканамічны саюз
Рэспублікі Арменіі, Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан,
Кыргызскай Рэспублікі і Расійскай Федэрацыі
184,3 млн чалавек
больш за 20 млн кв. км
14% сусветнай сушы
Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін

«Мы ставім перад сабой амбіцыёзную задачу – выйсці да Еўразійскага саюза. Мы прапануем мадэль магутнага наднацыянальнага аб'яднання, здольнага стаць адным з полюсаў сучаснага свету.

Складанне прыродных рэсурсаў, капіталаў, моцнага чалавечага патэнцыялу дазволіць Еўразійскаму саюзу быць канкурэнтаздольным у індустрыяльнай і тэхналагічнай гонцы, у спаборніцтве за інвестараў, за стварэнне новых працоўных месцаў і перадавых вытворчасцяў. І поруч з іншымі ключавымі ігракамі і рэгіянальнымі структурамі забяспечваць устойлівасць глабальнага развіцця.

Толькі разам нашы краіны здольны ўвайсці ў лік лідараў глабальнага росту і цывілізацыйнага прагрэсу, дабіцца поспеху і працвітання».

Геаграфія

• Тэрыторыя: 17,1 млн. кв. км
• Насельніцтва: 146,88 млн. чалавек
• Сталіца: Масква, 12,1 млн. жыхароў

Эканамічныя паказчыкі

Аб'ём валавога ўнутранага прадукту у 2019 годзе ў бягучых цэнах склаў 110 046 млрд расійскіх рублёў (1 700,1 млрд долараў ЗША*). Індэкс фізічнага аб'ёму адносна 2018 года (у пастаянных цэнах) – 101,3 %.
Аб'ём прамысловай вытворчасці ў 2019 годзе ў бягучых цэнах склаў 69 735 млрд расійскіх рублёў (1 077,3 млрд долараў ЗША*). Індэкс прамысловай вытворчасці (у пастаянных цэнах) у 2019 годзе да 2018 года – 102,3 %.
Здабыча нафты, уключаючы газавы кандэнсат, у 2019 годзе –560,8 млн тон, на душу насельніцтва – 3 820,8 кг.
Здабыча прыроднага газу ў 2019 годзе – 738,4 млрд м3, на душу насельніцтва – 5 031,1 м3.
Аб'ём прадукцыі сельскай гаспадаркі ў 2019 годзе ў бягучых цэнах склаў 5 908 млрд расійскіх рублёў (91,3 млрд долараў ЗША*). Індэкс фізічнага аб'ёму вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі адносна 2018 года склаў 104,0 % (у пастаянных цэнах).
Экспарт Расійскай Федэрацыі ў 2019 годзе склаў 425,1 млрд долараў ЗША (у 2018 годзе –451,7 млрд долараў ЗША).
Імпарт Расійскай Федэрацыі ў 2019 годзе склаў 246,7 млрд долараў ЗША (у 2018 годзе – 240,5 млрд долараў ЗША).

Асноўныя галіны прамысловасці

Нафтавая і газавая здабыча, перапрацоўка каштоўных камянёў і металаў, самалётабудаванне, ракетна-касмічная вытворчасць, атамная прамысловасць, вытворчасць узбраення і ваеннай тэхнікі, электратэхніка, цэлюлозна-папяровая прамысловасць, аўтамабільная прамысловасць, транспартнае, дарожнае і сельскагаспадарчае машынабудаванне, лёгкая і харчовая прамысловасць.

Дадаткова

Найбольш буйныя рэкі, працягласць па тэрыторыі дзяржавы, км: Лена – 4337, Енісей (з Ангарой) – 3 844, Волга – 3 694, Об – 3 676, Амур – 2 855

Найбольш буйныя азёры, тыс. км2: Каспійскае мора – 371, Байкал – 31,5, Ладажскае – 17,7, Анежскае – 9,7

Найбольшая вышыня над узроўнем мора: Гара Эльбрус – 5 642 м

Сярэдняя месячная тэмпература: студзень: ад 0° С, -5° С (Паўночны Каўказ) да -40° С, -50° С (усход Рэспублікі Саха (Якуція)); ліпень: ад +1° С (паўночнае ўзбярэжжа Сібіры) да +24-25° С (Прыкаспійская нізіна)
Прэзідэнт Рэспублікі Казахстан Нурсултан Назарбаеў

«Мытны саюз Казахстана, Расіі і Беларусі ўпершыню ў гісторыі збліжае народы нашых краін на аснове ўзаемапавагі, захавання нацыянальнай самабытнасці і ўсведамлення непарыўнасці агульнай будучыні.

Паслядоўная трансфармацыя Мытнага саюза ў Адзіную эканамічную прастору, а з часам – у Еўразійскі эканамічны саюз стане магутным стымулам для працвітання нашых народаў, выведзе нашы краіны на вядучыя пазіцыі ў глабальным свеце.

Мы з'яўляемся сведкамі нараджэння новай унікальнай еўразійскай супольнасці нацый, у якой не толькі багаты вопыт сумеснага мінулага, але і непадзельная агульная гісторыя будучыні».

Геаграфія

• Тэрыторыя: 2 724,9 тыс. кв. км
• Насельніцтва: 18,16 млн. чалавек
• Сталіца: Нур-Султан, 1 млн. жыхароў

Эканамічныя паказчыкі

Аб'ём валавога ўнутранага прадукту ў 2019 годзе ў бягучых цэнах склаў 69 533 млрд тэнге (181,8 млрд долараў ЗША*). Індэкс фізічнага аб'ёму адносна 2018 года (у пастаянных цэнах) – 104,5 %.
Аб'ём прамысловай вытворчасці ў 2019 годзе ў бягучых цэнах склаў 29 380 млрд тэнге (76,8 млрд долараў ЗША*). Індэкс прамысловай вытворчасці (у пастаянных цэнах) у 2019 годзе да 2018 года –104,1 %.
Здабыча нафты, уключаючы газавы кандэнсат, у 2019 годзе –90,6 млн тон, на душу насельніцтва – 4 891,3 кг.

Здабыча прыроднага газу ў 2019 годзе – 56,7 млрд м3, на душу насельніцтва – 3 061,6 м3.
Аб'ём прадукцыі сельскай гаспадаркі ў 2019 годзе ў бягучых цэнах склаў 5 240 млрд тэнге (13,7 млрд долараў ЗША*). Індэкс фізічнага аб'ёму вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі адносна 2018 года склаў 100,9 % (у пастаянных цэнах).
Экспарт Рэспублікі Казахстан у 2019 годзе склаў 57,8 млрд долараў ЗША (у 2018 годзе – 61,1 млрд долараў ЗША).
Імпарт Рэспублікі Казахстан у 2019 годзе склаў 38,4 млрд долараў ЗША (у 2018 годзе – 33,7 млрд долараў ЗША).

Асноўныя галіны прамысловасці

Каляровая і чорная металургія, хімічная, машынабудаванне, лёгкая, харчовая, а таксама нафтаперапрацоўка і вытворчасць будматэрыялаў.

Дадаткова

Найбольш буйныя рэкі, працягласць па тэрыторыі дзяржавы, км: Ертыс (Іртыш) – 1 698, Есіль (Ішым) – 1 400, Сырдар'я – 1 400, Жайык (Урал) – 1 082

Найбольш буйныя азёры, тыс. км2: Каспійскае мора – 371, Аральскае мора – 41,0, Балхаш – 18,2

Найбольшая вышыня над узроўнем мора: Пік Хан Тэнгры (хрыбет Сарыжаз) – 6 995 м

Сярэдняя месячная тэмпература: студзень: ад -1,4° С (на поўдні) да -24,6° С (на поўначы), ліпень: ад +18,1° С (на поўначы) да +30,6° С (на поўдні)
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка

«Для Беларусі глыбокая, прадуктыўная інтэгацыя з найбольш блізкімі суседзямі была, ёсць і будзе натуральным шляхам развіцця. Два рэферэндумы абсалютнай большасцю далі ўладзе выразны мандат на інтэграцыю.

Інтэграцыйныя напрацоўкі ў межах Саюзнай дзяржавы дазволілі разумна і з упэўненасцю выкарыстоўваць іх у больш шырокім, шматбаковым фармаце. Важна, каб Саюзная дзяржава, Мытны саюз, Адзіная эканамічная прастора ўзбагачалі і ўзаемна дапаўнялі адно аднаго.

Зараз мы выходзім на ажыццяўленне рашэнняў, якія прынята называць лёсавызначальнымі. Наш цвёрды намер рашуча паглыбляць інтэграцыю – не выпадковы. Гэта своеасаблівы маніфест, які ідзе ад жыцця».

Геаграфія

• Тэрыторыя: 207,6 тыс. кв. км
• Насельніцтва: 9,492 млн. чалавек.
• Сталіца: Мінск, 1,9 млн. жыхароў

Эканамічныя паказчыкі

Аб'ём валавога ўнутранага прадукту ў 2019 годзе ў бягучых цэнах склаў 132 млрд беларускіх рублёў (63,2 млрд долараў ЗША*). Індэкс фізічнага аб'ёму адносна 2018 года (у пастаянных цэнах) – 101,2 %.
Аб'ём прамысловай вытворчасці ў 2019 годзе ў бягучых цэнах склаў 116 млрд беларускіх рублёў (55,4 млрд долараў ЗША*). Індэкс прамысловай вытворчасці (у пастаянных цэнах) у 2019 годзе да 2018 года–101,0 %.
Здабыча нафты, уключаючы газавы кандэнсат, у 2019 годзе – 1,7 млн тон, на душу насельніцтва – 178,5 кг.
Здабыча прыроднага газу у 2019 годзе – 0,2 млрд м3, на душу насельніцтва – 23,0 м3.
Аб'ём прадукцыі сельскай гаспадаркі ў 2019 годзе ў бягучых цэнах склаў 21 млрд беларускіх рублёў (10,0 млрд долараў ЗША*). Індэкс фізічнага аб'ёму вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі адносна 2018 года склаў 102,9 % (у пастаянных цэнах).
Экспарт Рэспублікі Беларусь у 2019 годзе склаў 32,9 млрд долараў ЗША (у 2018 годзе – 33,9 млрд долараў ЗША).
Імпарт Рэспублікі Беларусь у 2019 годзе склаў 39,4 млрд долараў ЗША (у 2018 годзе – 38,4 млрд долараў ЗША).

Асноўныя галіны прамысловасці

Металургічная прамысловасць, машынабудаванне, металаапрацоўка, хімічная і нафтахімічная, лёгкая, харчовая.

Дадаткова

Найбольш буйныя рэкі, працягласць па тэрыторыі дзяржавы, км: Дняпро –700, Беразіна – 561, Прыпяць – 495, Сож – 493, Нёман – 436, Пціч – 421

Найбольш буйныя азёры, км2: Нарач – 79,6, Асвейскае – 52,8, Чырвонае – 40,8, Лукомскае – 37,7, Дрывяты – 36,1

Найбольшая вышыня над узроўнем мора: Гара Дзяржынская – 345 м Сярэдняя месячная тэмпература: студзень: -4,8° С; ліпень: +20,6° С
Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян

«Мы настроены на актыўнае ўзаемадзеянне з партнёрамі па ЕАЭС у інтарэсах практычнага дасягнення свабоды перамяшчэння тавараў, паслуг, працоўнай сілы і капіталу, а таксама ўкаранення прэферэнцыйных рэжымаў эканамічнага супрацоўніцтва, рэгламентаваных правам Саюзаі».

Геаграфія

• Тэрыторыя – 29 743 кв. км
• Насельніцтва – 2,97 млн чалавек
• Сталіца: Ерэван, 1 млн жыхароў

Эканамічныя паказчыкі

Аб'ём валавога ўнутранага прадукту ў 2019 годзе ў бягучых цэнах склаў 6 569 млрд драмаў (13,7 млрд долараў ЗША*). Індэкс фізічнага аб'ёму адносна 2018 года (у пастаянных цэнах) – 107,6 %.
Аб'ём прамысловай вытворчасці ў 2019 годзе ў бягучых цэнах склаў 2 104 млрд драмаў (4,4 млрд долараў ЗША*). Індэкс прамысловай вытворчасці (у пастаянных цэнах) у 2019 годзе да 2018 года –109,0 %.
Аб'ём прадукцыі сельскай гаспадаркі ў 2019 годзе ў бягучых цэнах склаў 890 млрд драмаў (1,9 млрд долараў ЗША*). Індэкс фізічнага аб'ёму вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі адносна 2018 года склаў 96,2 % (у пастаянных цэнах).
Экспарт Рэспублікі Арменія ў 2019 годзе склаў 2,6 млрд долараў ЗША (у 2018 годзе–2,4 млрд долараў ЗША).
Імпарт Рэспублікі Арменія ў 2019 годзе склаў 5,5 млрд долараў ЗША (у 2018 годзе – 4,8 млрд долараў ЗША).

Асноўныя галіны прамысловасці

Аб'ём знешняга гандлю таварамі павялічыўся з 4,7 млрд. даляраў ЗША ў 2000 годзе да 5,9 млрд. даляраў ЗША ў 2014 годзе, у тым ліку экспарт – з 1 да 1,5 млрд. даляраў ЗША, імпарт – з 3,7 да 4,4 млрд. даляраў ЗША

Геаграфія

• Тэрыторыя: 199,9 тыс. кв. км
• Насельніцтва: 6,26 млн. чалавек
• Сталіца: Бішкек, 1 млн. жыхароў

Эканамічныя паказчыкі

Аб'ём валавога ўнутранага прадукту ў 2019 годзе ў бягучых цэнах склаў 590 млрд самоў (8,5 млрд долараў ЗША*). Індэкс фізічнага аб'ёму адносна 2018 года (у пастаянных цэнах) – 104,5 %.
Аб'ём прамысловай вытворчасці ў 2019 годзе ў бягучых цэнах склаў 279 млрд самоў (4,0 млрд долараў ЗША*). Індэкс прамысловай вытворчасці (у пастаянных цэнах) у 2019 годзе да 2018 года – 106,9 %.
Здабыча нафты, уключаючы газавы кандэнсат, у 2019 годзе – 0,2 млн тон, на душу насельніцтва – 36,6 кг.
Здабыча газу натуральнага ў 2019 годзе – 0,03 млрд м3, на душу насельніцтва – 3,8 м3.
Аб'ём прадукцыі сельскай гаспадаркі ў 2019 годзе ў бягучых цэнах склаў 220 млрд самоў (3,2 млрд долараў ЗША*). Індэкс фізічнага аб'ёму вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі адносна 2018 года склаў 102,6 % (у пастаянных цэнах).
Экспарт Кыргызскай Рэспублікі ў 2019 годзе склаў 2,0 млрд долараў ЗША (у 2018 годзе – 1,8 млрд долараў ЗША).
Імпарт Кыргызскай Рэспублікі ў 2019 годзе склаў 4,9 млрд долараў ЗША (у 2018 годзе – 5,3 млрд долараў ЗША).

Асноўныя галіны прамысловасці

Сельская гаспадарка, гідраэнергетыка, каляровая металургія, горнарудная прамысловасць, машынабудаванне, прыборабудаванне, лёгкая і харчовая прамысловасць.

Дадаткова

Найбуйнейшыя рэкі, працягласць па тэрыторыі дзяржавы, км: Чу – 1300

Найбуйнейшыя азёры, тыс. км2: Ісык-Куль – 6

Найбольшая вышыня над узроўнем мора: Пік Перамогі – 7439 м

Сярэдняя месячная тэмпература:
студзень: ад −2,2°С да −29,1°С
ліпень: ад + 4,1°С да + 26,8°С
Здабыча газу
Усяго па МС і АЭП
Здабыча газу
I месца ў свеце.

20,2% ад сусветнай долі.

Здабыча нафты
Усяго па МС і АЭП
Здабыча нафты
I месца ў свеце.

14,5% ад сусветнай долі.

Здабыча вугалю
Усяго па МС і АЭП
Здабыча вугалю
IV месца ў свеце.

6,5% ад сусветнай долі.

Вытворчасць электраэнергіі
Усяго па МС і АЭП
Вытворчасць электраэнергіі
IV месца ў свеце.

4,9% ад сусветнай долі.

Металлургическое производство
Усяго па МС і АЭП
Металлургическое производство
Чыгун
IV месца ў свеце.
4,7% ад сусветнай долі.

Сталь
V месца ў свеце.
5% ад сусветнай долі.

Машынабудаванне
Машынабудаванне
VIII месца ў свеце.

2,2% ад сусветнай долі.

Вытворчасць мінеральных угнаенняў
Усяго па МС і АЭП
Вытворчасць мінеральных угнаенняў
II месца ў свеце.

4,3% ад сусветнай долі.

Сельскагаспадарчая вытворчасць
Усяго па МС і АЭП
Сельскагаспадарчая вытворчасць
Бульба
III месца ў свеце.
10,7% ад сусветнай долі.

Пшанiца
III месца ў свеце.
13,5% ад сусветнай долі.

Мяса
VI месца ў свеце.
3,9% ад сусветнай долі.

1712,7 тыc. км
Агульная працягласць аўтамабільных дарог
Усяго па МС і АЭП
Агульная працягласць аўтамабільных дарог
IV месца ў свеце.

4,7% ад сусветнай долі.

109,7 тыc. км
Агульная працягласць чыгунак
Усяго па МС і АЭП
Агульная працягласць чыгунак
III месца ў свеце.

8% ад сусветнай долі.